Нерухомасць11

Урад прапануе ўвесці дадатковы механізм крэдытавання жылля з дзяржпадтрымкай

Урад прапануе ўвесці дадатковы механізм крэдытавання будаўніцтва жылля з дзяржаўнай падтрымкай, паведаміў сёння журналістам прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў у час наведвання спартыўных аб'ектаў, якія будуць задзейнічаны пры правядзенні Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе ў Беларусі.

Андрэй Кабякоў нагадаў, што ўрадам прынята рашэнне аб дадатковым фінансаванні жыллёвага будаўніцтва і адпаведным павелічэнні аб'ёму ўводу жылля з дзяржаўнай падтрымкай у 2017 годзе. «Прынята рашэнне дабавіць яшчэ Br50 млн ільготных крэдытаў, якія атрымаюць маючыя патрэбу чаргавікі», - сказаў прэм'ер-міністр. Гэта дасць магчымасць увесці дадаткова да 100 тыс. кв.м жылля з дзяржпадтрымкай без павелічэння агульнага ліміту дырэктыўнага крэдытавання. Дамы, на якія дадаткова выдзелена Br50 млн, будуць будавацца ва ўсіх абласцях і горадзе Мінску, растлумачыў кіраўнік урада.

«Але гэта яшчэ не канчатковыя аб'ёмы жылля, якія будуць уводзіцца ў гэтым годзе. Мы рыхтуем праект указа кіраўніка дзяржавы і ў дадатак да дзеючага ўказа нумар 13, які вызначае правілы будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай, прапануем яшчэ адзін механізм, што дасць магчымасць крэдытаваць жыллё з дзяржаўнай падтрымкай, - расказаў Андрэй Кабякоў. - Пры гэтым падтрымка будзе аказвацца ўжо не банкам, каб яны зніжалі працэнты па крэдытах, а непасрэдна грамадзянам, якія будуць будаваць жыллё з дзяржпадтрымкай».

Прэм'ер-міністр акцэнтаваў увагу, што дзяржпадтрымка будзе захавана, але зменіцца схема яе прадастаўлення. «Для нашых грамадзян гэта будзе не вельмі прынцыпова, але важным будзе тое, што мы зможам уключыць у фінансаванне будаўніцтва жылля ўсю банкаўскую сістэму краіны, а не толькі Беларусбанк і Белаграпрамбанк, якія на гэты момант з'яўляюцца аператарамі будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай, - растлумачыў Андрэй Кабякоў. - Такім чынам ужо не банк, а грамадзянін будзе атрымліваць грошы, якія дапамогуць зрабіць таннейшым будаўніцтва жылля для канкрэтнай сям'і».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы6

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

«Можаш уключаць любую музыку. Я ўсё роўна нічога не чую». Як глухі беларус працуе таксістам у Варшаве2

У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці1

Кругасветны круіз спыніўся з-за коштаў на паліва. Пасажыраў высаджваюць у Камбоджы1

Махляры праўдападобна разводзяць беларусаў — патрабуюць заплаціць падаткі

Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом11

«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам1

Грамадзяніна Чэхіі, які прыехаў да хворай маці ў Беларусь, асудзілі на шэсць гадоў25

Унікальны тэлескоп вярнулі на верхнюю пляцоўку абсерваторыі Мінскага планетарыя1

Беларуса, які збіраўся на канцэрт у Франкфурце і прапаў, знайшлі праз тры тыдні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы6

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць