Навука і тэхналогіі44

Створаны супермоцны біяклей, які здольны склейваць вільготныя паверхні, у тым ліку сэрца

Хімікі з Гарварда стварылі незвычайны біялагічны клей, які ліпне да мокрых паверхняў і дазваляе склейваць практычна любыя тканіны арганізма чалавека, у тым ліку і пашкоджаную сардэчную мышцу, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Science.

Фота: Jianya Li, Adam D. Celiz, David J. Mooney

Ідэю для стварэння новага, больш дасканалага клею даследчыкі запазычылі ў смаўжоў Arion subfuscus, ахоўная слізь якіх добра прыліпае да вільготных паверхняў. Галоўную ролю ў гэтым, на думку навукоўцаў, граюць першасныя аміны, што змяшчаюцца ў слізі. Гэта вытворныя аміяку, якія здольныя ўтвараць вадародныя сувязі з вадой.

Клей, распрацаваны навукоўцамі, складаецца з двух слаёў — клеючай паверхні і матрыцы з гідрагелю. Клеючая паверхня змяшчае злучныя палімеры з тымі самымі першаснымі амінамі, якія злучаюць клей з падкладкай (нават вільготнай).

Матрыца ж размяркоўвае энергію пры знешняй нагрузцы на злучэнне. У выніку клей лёгка расцягваецца і прыстасоўваецца да рухаў жывых тканін. Выпрабаванні на тканінах печані паказалі, што клейкае рэчыва расцягнулася у 14 разоў перш чым разарвацца.

Латка на сэрцы свінні. Фота: Jianya Li, Adam D. Celiz, David J. Mooney

Каментары4

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць