Грамадства33

«Незалежны экзамен пасля 9 класа»: чыноўнікі абмяркоўваюць правілы прыёму ў гімназіі

Міністэрства адукацыі вырашае, якімі будуць уступныя экзамены ў гімназіі. «Магчыма, гэта будзе незалежны экзамен пасля 9 класа, магчыма, рашэнне будзе іншым», — паведаміла намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

— Гаворка ідзе пра тое, што сёння, калі дзіця паступае ў 5-ы клас гімназіі, гэта не яго выбар неабходнасці вывучэння прадметаў на павышаным узроўні, а хутчэй за ўсё, жаданне бацькоў. Часам жаданне, часам амбіцыі, — распавяла Раіса Сідарэнка. — Таму сёння мы гаворым аб мэтазгоднасці правядзення гэтых экзаменаў менавіта перад паступленнем у 5 клас. Імаверна, іх трэба перанесці на іншы этап, калі дзеці свядома разумеюць, будуць яны вывучаць на павышаным узроўні фізіку або філалогію, што ім больш прымальна, зразумела, цікава, з перспектывай на далейшае навучанне ў ВНУ.

Па словах намесніка міністра, «гэта пытанне абмяркоўваецца, якое будзе рашэнне прынята, у бліжэйшы час мы давядзём да ўсіх гэтую інфармацыю».

Адзін з варыянтаў, які цяпер абмяркоўваецца, — у гімназію будуць залічвацца па выніках незалежнага экзамена. Ён заменіць цяперашнія экзамены, якія здаюць дзевяцікласнікі — прымаць яго будуць педагогі, якія не працуюць у школе, дзе вучыцца дзіця.

— Калі ў цябе не ніжэй за 7 ці 8, то ты можаш ісці ў гімназію, — патлумачыла Раіса Сідарэнка. — Магчыма, так. Магчыма, рашэнне будзе іншым.

Намеснік міністра ўпэўненая, што «іспыты ў 5 клас гімназіі і час іх правядзення не становяцца гарантыяй, што дзеці, якія здаюць іх на 9 і 10, у 7-м класе не стануць атрымліваць зусім іншыя адзнакі». Акрамя таго, у міністэрстве лічаць «вельмі няправільным», што ў 4 класе школы на ўроках рускай, беларускай, матэматыкі часам займаюцца не па падручніку, а рыхтуюцца да паступлення ў гімназію.

Пра тое, што ў краіне трэба мяняць сістэму паступлення ў гімназіі, заявіў міністр адукацыі Ігар Карпенка, прадстаўляючы на рэспубліканскай педрадзе канцэпцыю развіцця адукацыі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі вырашылі не рамантаваць свой самы магутны вайсковы карабель12

УСУ знішчылі на Луганшчыне расійскі верталёт Мі-8 ВІДЭА2

Кіраўнікі МЗС G20 адмовіліся фатаграфавацца з Лаўровым3

Амерыканка, якая выжыла пасля спробы пакарання смерцю, расказала, што з ёй адбывалася4

Z-ваенкар: Ва Украіну з Алешак выязджаюць 17 аўтобусаў, у Расію — толькі 420

«Гэта ўвогуле законна?» Цэннік на рынку здзівіў нават юрыста3

Парк каля мінскай Цнянкі павялічаць амаль на 30 гектараў3

Ціханоўскі — Святлане: Твайму мужу не хапіла грошай зубы зрабіць!132

Акцёр Саша Барон Коэн папрасіў прабачэння ў народа Казахстана за персанажа Бората6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць