Як стала вядома «Нашай Ніве», тры тыдні таму, напрыканцы верасня, у Смаргоні застрэліўся малады лейтэнант-пагранічнік.
Па нашай інфармацыі, хлопцу было 22 гады, ён быў гэтак званым «тылавіком», начальнікам рэчыўнай службы вучэбнага цэнтру Інстытута пагранічнай службы — зусім нядаўна скончыў Гродзенскі ўніверсітэт у інтарэсах Пагранічнага камітэту.
У дзень трагедыі малады лейтэнант вяртаўся з нараду, зайшоў за будынак і стрэліў сабе ў галаву.
Прычыны пакуль незразумелыя. Калегі кажуць, што не выключаны варыянт няўдалага кахання на фоне працяглай дэпрэсіі.
Варта адзначыць, што папярэдняе самазабойства пагранічніка — таксама ў Смаргоні ў 2015 годзе — было выклікана сямейнымі прычынамі.
Дадамо, што пагранічныя войскі лічацца элітнымі, там выключаныя дзедаўшчына і паборы, як тое было ў Печах.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары