Музыка11

Жывы голас у бязмоўнай пустэчы. Света Бень агучыла АЎДЫЯліст ад Ізі Харыка

Лідэрка гурту «Серебряная свадьба» запісала касьмічную кампазыцыю на словы Ізі Харыка. Гэты твор — апошні з праекту TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія».

Для Сьвятланы Бень тэма масавага зьнішчэньня ў савецкая часы ўяўляецца як прорва: «У мяне адначасова жыве ў душы два пачуцьці — жаданьне адысьці падалей ад краю і ня ведаць пра гэта і жаданьне нахіліцца ды паглядзець, каб убачыць дно. І тое, што я ведаю пра тыя падзеі, сьведчыць, што дна няма. Я пажадала ўзяць удзел у гэтым праекце, таму што прорва заўжды побач і ніхто не абаронены. Таму што забойства агромністай колькасьці людзей падаецца мне яшчэ больш неверагодным і бессэнсоўным пачварствам, калі мы пра гэта не кажам і калі нам не баліць душа». Для праекту «(Не)расстраляная паэзія» Сьвятлана зрабіла песьняю верш Ізі Харыка «У шэрым змроку» у перакладзе з ідыш на беларускую Ганны Янкуты.

фота Валянціна Вяркеева

«Гэты верш прыляцеў, як прывітаньне здалёк, як ліст, які згубіўся на 90 год і трапіў да іншага чалавека. Да іншага, але не зусім выпадковага. Нешта адразу спрацавала, нейкія нітачкі нацягнуліся і антэны злавілі ў этэры знаёмы голас, ледзьве чутны сярод шума сусьветнага акіяну, — распавядае пра стварэньне песьні Сьвета Бень. — Бязьмежна сумная гісторыя ўвайшла ў нашае жыцьцё праз праём дзьвярэй аднаго невялікага верша. І стала існаваць побач, напоўнілася новымі фактамі і падрабязнасьцямі». Сьпявачцы дапамагалі ў стварэньні гэтага твору Арцём Залескі (электроніка, бубны, зьвядзеньне), Пафнуцій Кузюкан (валторна), Ільля Дзягель (гітара, бас). Майстарынг зрабіў саўндпрадусар праекту Павал Сініла. «Гэты верш — экзыстэнцыйны па зьмесьце, ён апынуўся сугучным з рамантыкай Вэрлена і Апалінэра і тагасьветнай містычнай адчужанасьцю Joy Division і Swans», — зазначае Сьвета. Для яе гэты трэк уяўляецца аўдыёлістом ад мёртвага і пры гэтым зусім жывога чалавека, які не зьвязаны нічым, нават сваім целам. Ягоны жывы голас гучыць сярод аглушальнай бязмоўнай сусьветнай пустэчы

Сьвета Бень вывучыла жыцьцё і творчасьць Ізі Харыка падчас працы над трэкам. Асабліва яе ўразілі ўспаміны жонкі паэта Дзіны Харык са спасылкай на Станіслава Шушкевіча-старэйшага, вось гэтае месца пра тое, як яму быў вынесены сьмяротны вырак.

«Суд цягнуўся дзесяць хвілінаў. Стаяць Харык ня мог. Два канваіры падпіралі яго. Прысуд стандартны: «да выключнай меры сацыяльнай абароны — расстрэлу». Ізі Харык выслухаў яго з усьмешкаю. А потым раптам стаў размаўляць вельмі гучна і дакладна. Гэтая ж тройка асудзіла Станіслава Шушкевіча, які і пачуў ягоныя словы: «Мяне па корабе скрэблі, па сусеках скрэблі, я ад дзядулі сышоў, ад бабулі сышоў, я з Зэмбіна сышоў, ад Яжова сышоў, ад цябе, Вісарыён Іосіфаў, пагатоў сыду. І раптам засьпяваў: «За сталом ніхто ў нас ня лішні, па заслугах кожны ўзнагароджаны. Залатымі літарамі мы пішам Усенародны сталінскі закон. «Я другой такой страны не знаю…».

— Яму заткнулі рот, сталі душыць, — казаў стары паэт Шушкевіч, а мяне нібы самога душыць. Не, я мяркую, што Ісаак Давідавіч Харык не звар’яцеў. Так ён сьмяяўся з «Ваеннай калегіі Вярхоўнага суду СССР».

Падрабязьней пра жыцьцё і сьмерць Ізі Харыка распавёў дасьледчык Вольф Рубінчык у лекцыі праекту «(Не)расстраляная паэзія» у кнігарні «Логвінаў». Дарэчы, там адбылася жывая прэм’ера песьні Сьветы Бень, якая істотна адрозьніваецца ад студыйнага запісу. У яе ўключаны таксама іншы верш Ізі Харыка — «Век настане такі» ў перакладзе з ідыш Рыгора Бярозкіна.

Адносна будучыні кампазыцыі на словы Ізі Харыка Сьвятлана Бень адказвае: «Гэтая песьня будзе жыць».

Сьвета Бень — У шэрым змроку

музыка Сьветы Бень, словы Ізі Харыка, пераклад зь ідыш Ганны Янкуты

У шэрым змроку дзень растаў,
у шэрым змроку гаснуць вочы.
Маё юнацтва — звон актаў,
маё юнацтва чэзьне ў ночы,
бы колас, што зь зямлі паўстаў,
каб у зямлі заснуць аднойчы.
Мой курс пракладзены здаўна,
я з карабля сачу прасторы:
няма ні берагу, ні дна,
і я вітаньні шлю праз моры
ў далеч, дзе смугі сьцяна,
на сум, па чалавеку хворы.

(1926)

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржбяспека Літвы: «Наш дом» Карач штучна стварае ўмовы, каб беларусы, што не адпавядаюць крытэрыям міжнароднай абароны, атрымлівалі ВНЖ у Літве47

У Францыі ў сувязі з пагромамі ў некаторых раёнах увядуць каменданцкую гадзіну2

«Грузія так і не стала домам». Айцішнік не змог прызвычаіцца да краіны, хоць падатак складае 1%, — цяпер абірае паміж Іспаніяй і ЗША7

Беларускі стэндап-комік Максім Канавал расказаў, як гуляе ў хакей у Польшчы

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»18

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам12

«Да новай сустрэчы, наш мілы хлопчык. Мы будзем любіць цябе вечна». Сіндзі Кроўфард упершыню выказалася пра смерць сына

«Аліварыя» прэзентавала квас з тыповым навагоднім смакам7

У Гомелі 27‑гадовы мужчына забіў цяжарную жонку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны37

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць