Усяго патроху2929

Стывена Сігала вінавацяць у сэксуальных дамаганнях

Амерыканская кінаактрыса Порша дэ Росі абвінаваціла акцёра і прадзюсара Стывена Сігала ў сэксуальных дамаганнях.

Фота peopletalk.ru, ok-magazine.ru.

Яна сыграла галоўныя ролі ў серыялах «Элі Макбіл», «Запаволенае развіццё» і «Скандал».

Дэ Росі — лесбіянка, і апошнія дзевяць гадоў жыве ў аднаполым шлюбе з амерыканскай тэлевядоўцай Элен Лі Дэджэнерэс.

У сваім Twitter яна распавяла, што калі прыйшла да Сігала ў офіс на кінапробы, ён сказаў, што за кадрам важна мець узаемную сімпатыю. Пасля чаго расшпіліў маланку на сваіх скураных штанах.

Актрыса кажа, што выбегла з пакоя і распавяла свайму агенту пра гэты інцыдэнт.

«Магчыма, ён не ў тваім гусце», — нібыта адказала ёй агент.

Акторка не ўдакладніла, для якога фільма праводзілі пробы, і ў якім годзе гэта адбылося.

Менеджар Сігала паведаміў Бі-бі-сі, што акцёр гэтыя заявы не каментуе.

65-гадовы Сігал захапляецца ўсходнімі адзінаборствамі, і стаў вядомым у 1980-я і 1990-я гады, калі сыграў у баевіках «У аблозе» і «У смяротнай небяспецы».

Сігала пачалі вінаваціць у непрыстойных паводзінах і дамаганнях і іншыя жанчыны, сярод якіх акторка Джуліяна Маргуліс і супермадэль Джэні Макарці.

Хваля абвінавачванняў на адрас розных знакамітасцяў паднялася пасля таго, як у амерыканскай прэсе жанчыны пачалі вінаваціць галівудскага прадзюсара Харві Вайнштэйна ў сэксуальных дамаганнях.

У сацыяльных сетках у інтэрнэце разгарнулі кампанію, у якой заклікалі ахвяр дамаганняў распавесці пра інцыдэнты публічна пад хэштэгам #MeToo — «І мяне таксама».

Сам Вайнштэйн катэгарычна адмаўляе ўсе абвінавачванні ў сэксуальным гвалце.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі12

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі12

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць