Больш за 20 арабскіх краін заклікалі ЗША адмяніць рашэнне аб прызнанні Іерусаліма сталіцай Ізраіля, заявіўшы, што яно можа прывесці да хаосу на Блізкім Усходзе.
Міністры замежных спраў Лігі арабскіх дзяржаў заявілі, што цяпер на ЗША нельга спадзявацца як на пасярэдніка ў дасягненні міру ў рэгіёне.
Заява 22 дзяржаў, сярод якіх ёсць і бліжэйшыя саюзнікі ЗША, была апублікавана ў той час, як на Заходнім беразе і ў сектары Газа ўжо тры дні працягваюцца беспарадкі. У акцыях пратэсту бяруць удзел сотні людзей, паведамляецца пра чатырох загінулых.
Рэзалюцыя Лігі арабскіх дзяржаў была ўзгоднена пасля некалькіх гадзін перамоваў. Яе падтрымалі некалькі саюзнікаў ЗША, уключаючы ААЭ, Саудаўскую Аравію і Іарданію, якія раней ужо выказвалі заклапочанасць рашэннем Трампа.
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары