Эканоміка5353

У чым прарыўнасць будучага дэкрэта аб ІТ? Тлумачалка

Нечуваны аптымізм у ІТ-асяродку выклікалі завярэнні Лукашэнкі, што ён гатовы падпісаць дэкрэт «Аб развіцці лічбавай эканомікі» да канца бягучага года.

Тэкст праекта дэкрэта, з якім азнаёмілася «Наша Ніва», насамрэч можна назваць прарыўным, калі ён будзе прыняты ў неабсечаным выглядзе.

Стаўка робіцца на спрашчэнне правілаў гульні ў беларускім ПВТ для замежных інвестараў, да таго ж легалізуюцца крыптавалюты. Глабальны намер палягае ў тым, каб пераўтварыць Беларусь з краіны «ІТ-аўтсорсера» ў самастойнага гульца, які працуе на сябе, а не на замежныя кампаніі.

Вось асноўныя пункты.

— Ад падатку на дададзеную вартасць (ПДВ) вызваляюцца замежныя кампаніі, якія аказваюць рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій маркетынгавыя, рэкламныя, кансультацыйныя і іншыя паслугі. (Напрыклад, для таго, каб прадаць мабільны дадатак, трэба купіць рэкламу. Google i Facebook — найбуйнейшыя пляцоўкі. Згодна з цяперашнім заканадаўствам, на кожныя $100 за рэкламу трэба сплаціць $20 ПДВ і $15 падатку на прыбытак замежнай арганізацыі. Канкурэнты з замежжа гэтых падаткаў не плоцяць, што робіць немагчымым прасоўванне прадукту на замежных рынках. Рэдакцыя дэкрэта выпраўляе гэтую хібу.)

— Рэзідэнты ПВТ атрымліваюць магчымасць праводзіць аперацыі з электроннымі грашыма без шэрагу ранейшых абмежаванняў, без дазволу Нацбанка адкрываць рахункі ў замежных банках, праводзіць грашовыя аперацыі з рухам капіталу толькі ў уведамляльным парадку, складаць першасныя ўліковыя дакументы адзінаасобна. (Падкрэсліваецца, што заканадаўства аб кантролі за замежнагандлёвымі аперацыямі на рэзідэнтаў ПВТ не распаўсюджваецца.)

— Асобным пунктам у дэкрэце адзначаецца магчымасць інвеставаць у ПВТ па брытанскім праве і заключаць дамовы, якія выкарыстоўваюцца ў міжнародным бізнесе.

— Рэзідэнтам ПВТ таксама спрашчаюць рэкрутынг замежных спецыялістаў: для такіх замежнікаў скасоўваюцца візы, а іх наймальнікам не трэба будзе атрымліваць дазволы, звязаныя з прыёмам на работу грамадзян іншых краін.

— У Беларусі цалкам легалізуюцца лічбавыя валюты і токены, ствараюцца ўмовы для ўцягнення крыптавалют у грамадзянскі абарот. У прыватнасці, майнінг (здабыццё электронных грошай) не прызнаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю, дэклараванне крыптавалют фізічнымі асобамі непатрэбна, токены можна купляць, пакідаць у спадчыну, абменьваць на рэальныя грошы і гэтак далей (але ўсе аперацыі з крыптавалютамі будуць ажыццяўляцца праз рэзідэнтаў ПВТ, каб адкінуць махляроў — гэта стане дадатковай гарантыяй, чаго няма ні ў адной краіне). Прынамсі да 1 студзеня 2023 года гэтая дзейнасць не абкладаецца падаткамі.

Па ацэнках, пасля прыняцця дэкрэта і да 2030 года лічба занятых у ІТ вырасце да 100 тысяч чалавек (супраць 30 тысяч цяпер), аб'ём экспартнай выручкі мае вырасці да $4,7 мільярдаў на год (супраць $1 мільярда цяпер), замежныя інвестыцыі маюць вырасці на $3,2 мільярда — да $4 мільярдаў.

Таксама важна, што ўмовы допуску ў ПВТ застаюцца ранейшымі — толькі правераныя фірмы змогуць працаваць у такім рэжыме. Пры гэтым пашыраюцца сферы дзейнасці ПВТ: распрацоўка беспілотнага транспарту, штучнага інтэлекту, медыцынскія і біятэхналогіі, авіяцыйныя і касмічныя распрацоўкі.

ІТ-супольнасць мяркуе, што калі дэкрэт будзе прыняты ў поўным выглядзе, то гэта зробіць Беларусь лідарам у рэгіёне па вядзенні ІТ-бізнесу.

Апытанка

Каментары53

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»26

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак1

«Я дзякую Богу, што краіна, з якой вы ваюеце, сёння не вораг Венгрыі». Орбан адказаў Віктару Юшчанку на ягоны адкрыты ліст17

Міліцыя папярэдзіла пра махлярскую схему «выпадковага пераводу»

Трамп заклікаў краіны, якія пацярпелі ад закрыцця Армузскага праліва, накіраваць туды вайсковыя караблі4

У Пінску падчас рамонту дарогі пад асфальтам знайшлі старадаўні брук3

Сартуем смецце і адмаўляемся ад бензінавых аўто — але войны імкліва абясцэньваюць гэтыя намаганні і адкідваюць чалавецтва назад4

Памёр філосаф Юрген Хабермас2

«Рабі як Бацька!» У Наваполацку забаўляліся колкай дроў на цэнтральнай плошчы ФОТЫ12

«Мінскзялёнбуд» раскрытыкавалі за саджанне дрэваў у мёрзлую зямлю. Там адказалі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»26

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць