Егіпецкая спявачка атрымала два гады за заклікі ў кліпе да распусты — бо яна ела банан

Егіпецкая спявачка Шаіма Ахмед, якая выступае пад псеўданімам Шыма, асуджаная на два гады турмы за падбухторванне да распусты.
Па дадзеных мясцовых СМІ, нагодай для арышту Шымы ў лістападзе стала музычнае відэа I Have Issues, у якім артыстка пазіравала ў споднім а таксама ела банан.
Суд прызнаў спявачку вінаватай у падбухторванні да распусты і публікацыі непрыстойнага роліка. Рэжысёр відэа завочна асуджаны на два гады турмы.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары