Эканоміка1818

Каб павысіць статус і прэстыж. У Беларусі ўзнялі тарыфныя аклады навукоўцам

У Беларусі павысілі тарыфныя аклады навукоўцам. Гэта прадугледжана прэзідэнцкім указам № 467 «Аб аплаце працы работнікаў бюджэтных навуковых арганізацый».

Указ распрацаваны ў мэтах удасканалення аплаты працы работнікаў бюджэтных навуковых арганізацый з улікам спецыфікі іх дзейнасці і накіраваны на стварэнне ўмоў для эфектыўнага кіравання рэсурсамі ў мэтах стымулявання працы навукоўцаў зыходзячы з важнасці іх даследаванняў, а таксама павышэння статусу вучонага і прэстыжнасці навуковай дзейнасці, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Акрамя таго, указам размежаваны паўнамоцтвы дзяржаўных органаў, НАН Беларусі ва ўсталяванні галіновых стымулюючых выплат, пашыраны правы кіраўнікоў бюджэтных навуковых арганізацый у рэгуляванні ўзроўню аплаты працы работнікаў у залежнасці ад развязальных імі задач, зняты абмежаванні ў памеры 40% фонду заработнай платы і эканоміі сродкаў, прадугледжаных на аплату працы, пры накіраванні іх на прэміраванне і ўсталяванне стымулюючых выплат работнікам за кошт бюджэтных і пазабюджэтных сродкаў, удакладнілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Згодна з дакументам, тарыфныя аклады работнікаў бюджэтных навуковых арганізацый павышаюцца да 300%.

Рашэнне аб павышэнні акладу да 200% прымаюць кіраўнікі бюджэтных навуковых арганізацый, звыш 200% — органы дзяржкіравання, якім падпарадкоўваюцца дадзеныя арганізацыі, Адміністрацыя прэзідэнта ў дачыненні да арганізацый, падпарадкаваных прэзідэнту, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, паведамляе нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць