Культура11

Arche прапануе папулярнае выданне з прыемнай зніжкай

Кніга «Брест. Лето 1941 г. Документы. Материалы. Фотографии» пераканаўча разьвенчвае савецкую й постсавецкую «патрыятычную» міталёгію, зьвязаную з абаронаю Берасьцейскае крэпасьці ў чэрвені 1941 году.

У ёй аргумэнтавана сьцвярджаецца, што актыўная фаза баёў доўжылася ня больш за тыдзень (а ня месяц, як настойвала савецкая прапаганда), што зь першага дня баявых сутычак адбывалася масавая здача ў палон салдат і афіцэраў Чырвонае арміі ды, больш за тое, пераважная большасьць савецкіх абаронцаў Берасьцейскае крэпасьці трапіла ў нямецкі палон, што лік савецкіх палонных вымяраўся сотнямі й тысячамі, і што наагул звышканцэнтрацыя савецкіх вайскоўцаў на маленькай тэрыторыі Берасьцейскае крэпасьці была стратэгічнаю памылкаю савецкага камандаваньня. Разам з тым, за здабыцьцё крэпасьці немцам давялося заплаціць вялікую цану — адных забітых было каля 450 чалавек.

Кніга таксама расказвае пра першыя месяцы штодзённага жыцьця гараджанаў пад нямецкай акупацыяй. Гэтая нарацыя ілюструецца ўнікальнымі фотаматар'яламі — нямецкімі прапагандысцкімі плякатамі, фатаздымкамі мірнага насельніцтва й гарадзкіх ляндшафтаў гораду Берасьця лета 1941 году. Першае выданьне зборніка выклікала вялікую цікавасьць у Беларусі й за ейнымі межамі. Кніга стала нагодаю для актыўных дыскусіяў.

За год тысячны наклад першага выданьня цалком разышоўся. Цяпер выдаўцы прапануюць 2-е выданьне, дапоўненае й выпраўленае. Апроч унесеных карэктываў, у ім дададзена каля 40 прозьвішчаў у іменны паказьнік.

Кніга каштавала 24,9 руб., але ў межах акцыі яе можна набыць за 17,9 руб. Акцыя дзейнічае да 5 жніўня. 

Пра тое, як атрымаць выданне, можна даведацца на сайце Arche.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?11

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?11

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць