Культура2929

«Шмат багоў — гэта больш вытанчана і прыгожа, чым адзін»

Навіны беларускіх неапаганцаў рэдка з’яўляюцца ў СМІ, іх не дужа абмяркоўваюць у сацыяльных сетках, але такія ёсць. Год таму мы ўжо пісалі пра запачаткаванне альманаха «Свайкста» (слова ў старапрускай значыла «святло»). Цяпер жа гэтыя самыя энтузіясты на чале з Алесем Мікусам пачынаюць кніжную серыю. Першае выданне мае назву «Пра паганства і балтаў».

Наклад невялікі — усяго 200 асобнікаў. Выданне мае простую структуру: тры раздзелы пра «жыццё ў тутэйшай веры», «балцкую спадчыну» і «прабацькоўскую веру вакол нас».

Артыкулы ў кнізе нявялікія. Такія, якія можна прачытаць за пару прыпынкаў у метро, а то і меней. Ужо першай публікацыяй спрабуецца даць адказ на пытанне, як правільна называць «паганства». Аўтары выдання сцвярджаюць, што «паганец» — пагардлівае слова, яно прыйшло з лацінскай мовы і нейкі час было сугучна сучаснаму «калхозніку».

У Расіі, Украіне і Польшчы часцей ужываюць выраз «родная вера», альбо «прыродная». Існуе яшчэ назва «Старалітва». «Гэтак на захадзе сучаснай Беларусі каталіцкія візітатары абазначалі ідэнтычнасць групы, якая трымалася даўнейшых паганскіх звычаяў», — пішацца ў кнізе.

І ўрэшце, існуе слова Druvis, якое ў старапрускай мове азначала «веру». Аўтар мяркуе, што ўсе назвы маюць права на існаванне, кожная адлюстроўвае нешта сваё.

Зусім правакатыўную назву мае артыкул «Адзінабожжа — дэградаваная форма рэлігіі». «Нашто, маўляў, шанаваць «тварынаў», калі можна шанаваць «творцу»? Не ўшаноўвайце зямлі і агню, ушаноўвайце таго, хто іх стварыў. Знаёма? Дык гэта і ёсць дэградацыя», — адзначаецца ў кнізе. Маўляў, «з’яў і дзеяў многа, у гэтым складанасць», а да адзінага бога звяртацца нашмат прасцей.

Цікавы артыкул пра мінскую магію. Напрыклад, гэта адзіная, апроч Масквы, сталіца Еўропы, якая ўзятая ў кола аўтадарогай, а яшчэ Нацыянальная бібліятэка будавалася ў форме «дрэва, перавернутага карэньмі ўгару».

У кнізе можна знайсці адказы і на іншыя пытанні. Чаму на Каляды кладзем пад абрус сена? Ці мусім улічваць голас нябачных лясных жыхароў? Якія балтызмы сустракаюцца ў гаворках беларусаў з Косава?

Падтрымаць выданне кнігі «Пра паганства і балтаў» можна на сайце talaka.by.

Каментары29

Цяпер чытаюць

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»19

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць беларусаў у Літве з ДНЖ працягвае змяншацца12

22‑гадовы хлопец, якога шукалі валанцёры, знойдзены мёртвым1

Вайна ва Украіне дагнала па працягласці Першую сусветную1

На Кубані следам за анексаваным Крымам пачаліся перабоі з бензінам3

Ніводнага мінскага, гомельскага, італьянскага ці французскага. Затое ў Магілёве будуюць ужо чацвёрты расійскі дворык, гэтым разам — з мядзведзем13

Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю5

Зяленскі прапанаваў Лондану накіраваць грошы Абрамовіча на ўзмацненне ўкраінскай СПА1

Новы трэнд у вясельнай модзе: на змену сукенцы прыходзіць касцюм са спадніцай3

Украіна атакавала цэнтр вытворчасці беспілотнікаў на аэрадроме пад Разанню

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»19

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць