Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім лічыць, што пасля ўвядзення ваеннага становішча ў асобных абласцях Украіны расійскіх грамадзян будуць правяраць больш уважліва на мяжы. Але інцыдэнт у аэрапорце ў Кіеве ён не звязвае з увядзеннем ваеннага становішча, піша Tut.by.

— Калі прыязджае чалавек, які на мяжы выразна не можа заявіць, чаму ён прыехаў, натуральна, у памежнай службы ўзнікае пытанне: ён шчыры ў сваіх жаданнях ці не. Я так разумею, расійскія грамадзяне ў аэрапорце не змаглі матываваць свой прыезд. Расіяне адчуваюць сябе ў постсавецкіх краінах так, быццам яны гаспадары, а не госці. Для ўкраінцаў гэта замежныя грамадзяне. У нас розныя пашпарты, існуе мяжа, таму кожная краіна ўстанаўлівае свой рэжым уезду і выезду. Паспрабуйце паехаць у Лондан і не адказаць на пытанні памежнай службы, — пракаментаваў пасол Ігар Кізім.
Нагадаем, 26-27 лістапада каля пяцідзесяці грамадзян Расіі, якія ляцелі ў Кіеў праз Мінск, вярнулі ў беларускую сталіцу з-за таго, што іх не прапусцілі ўкраінскія памежнікі.
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Дарадца прэзідэнта Польшчы пракаментаваў зварот Калеснікавай і Золатавай: Лукашэнка выпускае некалькі дзясяткаў вязняў, а на наступны дзень затрымлівае новых
Каментары