Свет1212

На саборы ў Солсберы вывесілі гіганцкі расійскі сцяг. Пробашч: Здзек з трагедыі

Невядомыя вывесілі расійскі сцяг на будаўнічым рыштаванні вакол сабора ў Солсберы раніцай у нядзелю. Палотнішча правісела не менш за гадзіну, піша Бі-бі-сі.

Сцяг Расіі, вывешаны на паўночным баку будынка, заўважылі на досвітку, паведаміла радыёстанцыя Spire FM. У Солсберы сонца ўзышло ў 07:17 па мясцовым часе. Імаверна, сцяг з'явіўся там ноччу.

Відавочца Лі Марцін распавёў Бі-бі-сі, што ўбачыў сцяг памерам прыблізна 10 на 7 метраў на досвітку.

У 8:30 раніцы сцяг прыбралі, удакладнілі ў прэс-службе сабора. У паліцыі заявілі, што пакуль рана судзіць, ці ўтрымлівае гэты факт склад злачынства, паліцыянты вывучаюць запісы з камер відэаназірання.

Стан здароўя былога афіцэра ГРУ Скрыпаля пагоршыўся

Пробашч сабора Нікалас Пападопулас назваў тое, што адбылося «выбітным глупствам», якое «прыніжае велізарныя асабістыя трагедыі і шкоду, нанесеную Солсберы беспрэцэдэнтнымі нападамі нервова-паралітычным рэчывам у мінулым годзе».

Член брытанскага парламента Джон Глен таксама палічыў з'яўленне расійскага сцяга на саборы «дурной выхадкай» і «здзекам над сур'ёзнымі падзеямі, якія адбыліся ў мінулым годзе ў Солсберы».

Былы расійскі разведчык Сяргей Скрыпаль, які пражываў у Солсберы, і яго дачка, былі атручаны, як сцвярджаюць брытанскія ўлады, распрацаваным у СССР нервова-паралітычным рэчывам «Навічок» у выніку аперацыі з удзелам супрацоўнікаў ГРУ. У Лондане мяркуюць, што напад быў санкцыянаваны вышэйшым кіраўніцтвам Расіі. Масква заяўляе пра сваю недатычнасць да замаху на жыццё Скрыпаля.

Ад кантакту з «Навічком» пацярпеў паліцэйскі Нік Бэйлі, а таксама Чарлі Роўлі і Дон Стэрджэс. Бэйлі і Роўлі прайшлі працяглую рэабілітацыю, але сцвярджаюць, што іх здароўю нанесена вялікая шкода. Стэрджэс памерла.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з рэзідэнцыяй Пуціна нацягнулі антыдронавыя сеткі4

На Кругляншчыне выкраданне аўто скончылася ДТЗ і пажарам

Сваякі махляроў запісалі зварот да Лукашэнкі. Кажуць, што тыя — звычайныя бізнэсмены, проста скуплялі тэхніку за капейкі34

Украіна стварае танную альтэрнатыву ракетам Patriot. Але выпуск магчымы, толькі калі падключацца Францыя, Італія і Нарвегія2

«Украіна не прайграе, Расія не перамагае». Эн Эплбаум пра пералом у вайне, які мяняе ўсё5

Як арганізаваны рух на вуліцы Максіма Багдановіча, дзе будуюць метро2

У Мінску міліцыя адгаварыла пенсіянерку ад выкідвання з акна

На Лунінеччыне сын да смерці забіў бацьку ломам

У Севастопалі згарэў музей Крымскай вайны ХІХ стагоддзя. Расіяне заяўляюць пра ўдары дронаў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі33

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць