Грамадства2929

Змітра Дашкевіча затрымалі пасля рэзкай прамовы на Дні Волі

Пасля канцэрта на Дзень Волі, які прайшоў каля кінатэатра «Кіеў», затрымалі Змітра Дашкевіча, які выступіў на святкаванні з рэзкай прамовай. Ён з'едліва павіншаваў са святам нават душыцеляў свабоды. Ён таксама нагадаў пра злачынствы савецкага рэжыму.

«Гэта свята нават для іх — непрыхільнікаў пераменаў, — сказаў ён. — Гэта свята і для шунявак, і для «іхтамнетаў», і для прапагандыстаў, і нават для самазванца, — сказаў ён. — Бо каб не 25 Сакавіка і Незалежнасць, дзе б яны былі? У «Трэцім Рыме», у Маскве, у Мардоры?»

Далей Дашкевіч нагадаў, што большасць палітычных дзеячаў, якія ўваходзілі ў кіраўніцтва Беларускай Народнай Рэспублікі, былі забітыя камуністычным рэжымам. «Сёння гэтая нявінная кроў крычыць у Курапатах, дзе ламаюць крыжы, псуюць помнікі», — заявіў ён. 

Дашкевіч прапанаваў узняць рукі тым, хто за апошні месяц быў у Курапатах. Паднялі рукі толькі некалькі чалавек. «Гэта ганьба ўсяго патрыятычнага руху, гэта наш боль», — канстатаваў актывіст. Ён заклікаў усіх хадзіць у Курапаты.

«Голас крыві брата майго крычыць з зямлі», — нагадаў ён гэтыя словы з Бібліі пра гісторыю Каіна і Авеля.

Пасля 22:00 стала вядома, што Зміцер у Ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна і, імаверна, у панядзелак будзе суд у Цэнтральным раёне.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі3

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі мужчыну, які застрэліў пяцярых украінскіх вайскоўцаў у Харкаўскай вобласці8

Як будзе выглядаць новы цэнтр экстрэмальных відаў спорту на Нарачанскай у Мінску

Папулярнага рэпера Navai затрымалі пры ўездзе ў Казахстан з наркотыкамі

«Не дала я спаліць тыя паперы». Як у Парэччы выратавалі царкоўны архіў са спісамі рабочых фабрыкі Скірмунтаў і жыхароў 13 вёсак

На прадпрыемстве ў Магілёве знайшлі мёртвага рабочага. Відаць, ён упаў з вышыні1

«Ніхто не адніме ў мяне права памерці рускім. Слава Расіі!» — перадсмяротнае паведамленне сына расійскага апазіцыянера Гудкова48

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам30

Лукашэнка прызначыў новых вайсковых начальнікаў1

На прысядзібным участку пад Гомелем спынілі працу нелегальнай майнінг-фермы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі3

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць згубіць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць