Афіша

«Сачы за сваім садам»: гісторыя аднаго мурала Vulica Brasil

Ужо заўтра, 10 жніўня, мастакі Vulica Brasil клічуць на ўрачыстае закрыццё урбан-арт фестывалю на вуліцу Кастрычніцкую. А пакуль фінальныя рыскі ў вулічны насценны жывапіс ўносіць мастацтвазнаўца, дызайнер і мастак з Бразіліі Bruno Big.

 

Bruno Big (ён жа Бруна Карнейру Маскіара) — вядомы райтер са спякотнага Рыа-дэ-Жанейра. З 5 жніўня ён на вачах відавочцаў ператварае сумную сцяну завода МЗКР (каля прасторы Space) у каларытны мурал. Сёння па вул. Кастрычніцкай 16/3 з боку вадаёма аўтар стрыт-арт прац у ЗША, Іспаніі, Францыі, Ліване, Кітаі, дызайнер футбольнай формы Бразіліі і ўладальнік экспрэсіўнага інстаграм-акаўнта працуе над фінальнай часткай свайго аб'екта.

Тэхніка Бруна — размалёўка архітэктуры на скрыжаванні гравюры і жывапісу. Задумка менскага мурала Бруна — телепартаваць гледачоў у дзiўны i незвычайны свет прыгожага. Па словах мастака, новы арт-аб'ект дапаможа мясцовым жыхарам і турыстам звярнуць увагу на тое, што ў кожнага ўнутры. «Сакрэт не ў тым, каб гнацца за матылькамі, а ў тым, каб турбавацца пра свой сад, і тады матылькі прыляцяць самі», — цытуе ён бразільскага паэта Марыу Кінтана.

Каб мурал бразільскага майстра ўбачылі ў беларускай сталіцы, каманда Vulica Brasil працавала разам з партнёрам — новым напоем Danao, якія, натхніўшыся канцэпцыяй мурала, дапамаглі аплаціць пералёт Бруна з Рыа, больш за 500 балончыкаў-спрэяў фарбы і каля сотні літраў акрылу, а таксама экіпіроўку для стварэння гэтай маляўнічай працы.

Дзякуючы такой калабарацыі, арыентавацца з боку вадаёма на вул. Кастрычніцкай 16/3 стане прасцей: сцены заводаў у апрацоўцы мастакоў Vulica Brasil пераапрануцца ў незвычайны каляровы арт-сад.

Запрашаем паглядзець на новы роспіс!

Каментары

Цяпер чытаюць

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Усе навіны →
Усе навіны

Спёка. Як перажыць і як паводзіць сябе ў такое надвор'е?1

Чаму мужчын прыцягваюць жаночыя азадкі? Навукоўцы і гэта патлумачылі39

Інфанціна выбачыўся за памылку, але застаўся прэзідэнтам ФІФА3

«Гэтыя аб'екты былі асуджаныя». Чаму наступствы балістыкі па лагістычных цэнтрах пад Кіевам такія цяжкія10

У ліпені Расія яшчэ больш павялічыла закупкі паліва ў Беларусі

Зяленскі: Ракеты для Patriot могуць не даваць, каб Украіна была больш саступлівая15

У Тайландзе маланка забіла 24‑гадовага футбаліста проста падчас матча ВІДЭА2

Колькасць ахвяр ДТЗ у Светлагорскім раёне павялічылася да 4-х. Памерла яшчэ адно дзіця1

Прафесія гэтага беларуса — пужаць людзей. Ён расказаў, што трэба рабіць і колькі за гэта плацяць2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду2

«Аб гэты трамплін можна забівацца кожны дзень». Вядомы трэнер загінуў на велатрэніроўцы праз нечаканую перашкоду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць