Грамадства3333

Ля акумулятарнага завода ў Брэсце хуліган пабіў дзяўчыну. Нападнік — беларускамоўны мужчына з «Пагоняй»

Рэзанансны выпадак адбыўся 14 жніўня на прахадной акумулятарнага завода.

Брэсцкія актывісты праводзяць штодзённую вахту ля завода, каб кантраляваць, што з яго вывозіцца. Адзін з праціўнікаў завода Дзяніс Малышчанка перакрыў дарогу МАЗу з мінскімі нумарамі. Актывісты папрасілі паказаць, што знаходзіцца ўнутры аўтамабіля, але кіроўца адмаўляўся, абяцаў выклікаць ДАІ.

Іншая актывістка, Марыя Галалюк, у гэты час вяла стрым на ютуб. Пасля перапалкі з кіроўцам да варты падышоў вусаты мужчына, які спачатку некалькі разоў ударыў нагой машыну, а пасля пачаў біць дзяўчыну, якая вяла стрым. На відэа добра чутна, што Марыя плача і просіць яе не збіваць. «Як цябе не біць», — адказвае на гэта мужчына.

Тэлеграм-канал «Свінцовая варта» паведаміў, што ў выніку нападу ў Марыі Галалюк чэрапна-мазгавая траўма. Дзяўчына знаходзіцца ў кепскім маральным стане, таму адмовілася размаўляць з журналістамі.

Амаль адразу прадстаўнікі «Свінцовай варты» ідэнтыфікавалі ў нападніку сталага наведвальніка курсаў «Мова нанова» ў Брэсце, на яго машыне была налепка «Пагоні». Высветлілася, што мужчына працуе ў аддзеле продажаў кампаніі «Белпрамімпэкс». Дарэчы, прадпрыемства ўжо папрасіла выбачэнні за дзеянні свайго супрацоўніка.

«НН» высветліла, што нападніка завуць Аляксандр Аўтуховіч. Мы звярнуліся да яго, каб пачуць іншую версію падзей, але размаўляць з прэсай мужчына не захацеў.

«Вы распаўсюджваеце няпоўную праўду. Вы корміцеся з чыёйсьці рукі і не ведаеце, куды вас варочае, вы як кітайскія балванчыкі. На жаль, вы не разумееце, за каго вы ўступіліся», — сказаў Аляксандр Аўтуховіч.

«Пасля другога вашага званка я звярнуся ў міліцыю, каб вы мяне больш не турбавалі.

Там людзі прыкрываюцца «Пагоняй», а насамрэч у Брэсце ўжо [дзейнічае] тэрарыстычная арганізацыя, якая павінна калі-небудзь атрымаць сваё і сядзець па нейкіх падвалах. Не абавязкова ў міліцыі, можа быць, дзе-небудзь яшчэ.

Зміцер Панкавец, я запомніў усё, што я вам казаў, і калі яно дзесьці будзе вылазіць, то мы можам сустрэцца ў судзе ці дзесьці яшчэ. У нас ёсць агульныя знаёмыя ў Берасці, і я як-небудзь з іх дапамогай сустрэну вас.

Я ведаю сабе цану. Вам, з вашым нашаніўскім узроўнем, нават складана са мной размаўляць, разумееце. Як і мне складана размаўляць з тымі актывістамі, «бла-бла-бла».

Яны несумленныя. Гэта сітуацыя як у кнізе «Ферма». Вы яе чыталі? А хто аўтар? Яны сябе абвесцілі… ага, і мы будзем жыць вось так. На нейкай падставе пакуль на гэта даецца дазвол», — пасля гэтага Аляксандр Аўтуховіч кінуў слухаўку.

Арганізатары курсаў «Мова нанова» расказалі, што Аўтуховіч наведвае іх ужо тры гады. Яны ахарактаразавалі яго як аднаго з самых разумных наведвальнікаў.

Каментары33

Цяпер чытаюць

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала33

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускай вышэйшай лізе ўпершыню футбольны матч судзіла цалкам жаночая брыгада — гістарычная падзея9

Меган Маркл можа вярнуцца ў кіно: герцагіня вядзе перамовы пра здымкі ў «Джэнтльменах» Гая Рычы

Памятаеце генерала Яўсеева, які ўласнаручна разганяў пратэсты? Цяпер ён адказвае за фізкультуру ў Смалявічах15

Дэлегацыя Талібану наведала Слуцк ФОТЫ38

У Беларусі падымалі авіяцыю праз расійскія гібрыдныя дроны «Бандэроль». Заляцелі 12 беспілотнікаў8

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»3

Як 35‑гадовая Наталі Харп стала любімай асістэнткай Дональда Трампа6

Гравітацыйная мадэль NASA дэманструе «бульбападобную» форму Зямлі10

«Бабулькі хутка пачнуць біцца». Людзі займаюць чаргу па прадукты аўталаўкi з шостай раніцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала33

У 2020 годзе ябацька Аміна «актыўна галасавала» за Лукашэнку. А цяпер не разумее, чаму родная маці на яе данесла, а міліцыя затрымала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць