ФІФА апублікавала новую версію рэйтынгу нацыянальных зборных. Зборная Беларусі апусцілася на 4 радкі і цяпер займае 86-е месца. У яе 1286 балаў.
Рэйтынг ФІФА:
1. Бельгія — 1755 балаў,
2 Францыя — 1726
3 Бразілія — 1715.
У Паўночнай Македоніі — 68-е месца, у Грузіі — 90-е, Косава — 114-е.
Гэта магчымыя супернікі беларусаў па фінале Лігі нацый у дывізіёне D.

Каментары