Грамадства77

ДАІ падзякавала за грамадзянскую пазіцыю ўдзельніку мітынгу супраць інтэграцыі

У Рэдакцыю «Нашай Нівы» звярнуўся чытач Юльян М. Пасля першых мітынгаў супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі, якія прайшлі ў Мінску 7 і 8 снежня, ён накіраваў зварот у сталічную ДАІ, каб падзякаваць яе супрацоўнікам за якасную, на яго погляд, працу.

«Хачу зазначыць і засведчыць прафесіяналізм і ветлівасць супрацоўнікаў ДАІ. Мне, як пашаходу і як вадзіцелю, было камфортна ажыццяўляць рух па дарогах Мінска. Было халодна, дзеянні людзей навокал былі не заўсёды прадказальнымі, але сталічная ДАІ цудоўна рэгулявала рух у горадзе і прадухіліла з'яўленне затораў і магчымыя праблемы для жыхароў. Верагодна, многія супрацоўнікі дзяжурылі звыш нормы і іх праца павінна быць адзначана.

Лічу, што ўзаемапавага і ўзаемападзяка — тое, што робіць нас народам і дапамагае пазбегнуць заторавых сітуацый на ўсіх дарожных картах», — адзначыў спадар Юльян у сваім лісце ў ДАІ, а таксама папрасіў «давесці гэту інфармацыю да ўсіх раённых падраздзяленняў і, па магчымасці, узнагародзіць матэрыяльна ўсіх задзейнічаных у дзяжурстве асобаў».

«У адказе на зварот адзін з начальнікаў упраўлення падзякаваў Юльяну М. «за праяўленую грамадзянскую пазіцыю». «Падзяка і падтрымка з боку грамадзян вельмі важная для супрацоўнікаў ДАІ», — перакананыя ў ведамстве. 

Відаць, у ДАІ ўсё ж ухвалілі сам ліст падзякі нашага чытача, а не яго ўдзел у мітынгу. 

Каментары7

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Парад Перамогі ў Маскве можа не адбыцца ўпершыню за 30 гадоў — баяцца Украіну22

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць