Улада1616

Лукашэнка: Чатыры чалавекі памерлі ад пнеўманіі, калі ўскладненні даў каранавірус

Лукашэнка сёння даў інтэрв'ю тэлекампаніі «Мір», размова таксама пайшла і пра каранавірус, паведамляе «Звязда».

У Мінску сітуацыя з распаўсюджваннем пачалася з іранскага студэнта, які жыў у сям’і сваёй нявесты. Бацька дзяўчыны — кіроўца «вялікага начальніка», сказаў Лукашэнка. Той, у сваю чаргу, прысутнічаў на вышэйшых нарадах ва ўрадзе, прадстаўнікі якога сустракаліся з прэзідэнтам.

«Прайшоў амаль месяц, і я яшчэ пакуль жывы. І не правяраўся на каранавірус. Я сачу за станам свайго здароўя», — адзначыў лідар дзяржавы, падкрэсліўшы, што ў сітуацыі, «калі праходзім пік, фізічную нагрузку крыху паслабіў». Але хакейныя трэніроўкі (фінал аматарскага чэмпіянату краіны ў суботу) усё ж такі прэзідэнт пакінуў у сваім графіку.

Ён пракаментаваў і заявы некаторых сусветных лідараў, што Беларусь, «не як усе», рэагуе на праблему.

«Слухайце, калі б ва ўсіх было так, як у Беларусі, па барацьбе з гэтымі віруснымі захворваннямі і, як у нас, не забываліся, што ёсць і сардэчнікі, і анкалогія, ёсць траўматалогія, ёсць проста пнеўманія — гэта сезонная хвароба вельмі моцная, — тады б не было такіх праблем, — сказаў ён. — Мы не можам не трымаць яго [каранавірус] у памяці. Таму што скрыню ўключыў — каранавірус, прас уключыў — каранавірус, чайнік уключыў — каранавірус».

Яму дакладваюць па кожным выпадку смерці ад пнеўманіі. «Іх чацвёра ўсяго, памерлых ад пнеўманіі, калі ўскладненні даў каранавірус, — праінфармаваў ён. — Любы вірус ускладніць хранічныя захворванні, і навошта «гвалтам» крычаць? Што атрымалася, быццам мы нешта хаваем. Смерць чалавека ніколі не схаваеш, таму што кожны родны атрымоўвае даведку ў ЗАГСе».

Па чацвёртым зараз яшчэ ўдакладняюць, ці быў у яго каранавірус. Даныя з ЗАГСаў па смяротнасці Лукашэнка абяцае паказаць журналістам.

Чытайце таксама: 

Смерць ад каранавіруса: заслужаны артыст Беларусі Віктар Дашкевіч

«Павязуць у Мінск на крэмацыю». Першая смерць у капыльскай вёсцы, дзе ўспыхнуў каранавірус

Яшчэ адна жанчына з Віцебска сцвярджае, што яе мама памерла ад каранавіруснай пнеўманіі

Каментары16

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»15

Загінуў гендырэктар Данецкай чыгункі1

Калісьці абыгрывалі БАТЭ, а цяпер гуляюць без заробкаў. Як жывуць «Крумкачы»2

Пенсіянер ужо 22 гады выплачвае кампенсацыю п’янаму раварысту, якога збіла ягоная дачка. Стаміўся і просіць Лукашэнку ўмяшацца12

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

Прэзідэнт Польшчы выступіў са зваротам пасля спробы «захопу» Трыбунала8

Жанчыны ўсё часцей адмаўляюцца ад альфа-самцоў29

Навукоўцы не давалі павукам спаць. Наступнай ноччу тыя пачалі «адсыпацца» амаль як людзі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць