Спорт77

Урачысты вынас гродзенскага «Нёмана»

Здаецца, БАТЭ адчуў сваю леташнюю гульню. У шостым туры нацыянальнага першынства барысаўцы дома зладзілі форменны разгром гродзенскага «Нёмана».

Здаецца, БАТЭ адчуў сваю леташнюю гульню. У шостым туры нацыянальнага першынства барысаўцы дома зладзілі форменны разгром гродзенскага «Нёмана».
Гасцей нават было крышачку шкада — 6:0. Па два галы забілі Крывец і Скавыш, яшчэ па разу адзначыліся Няхайчык і Стасевіч.

БАТЭ яшчэ больш замацаваў сваё лідэрства. Бо ўсе галоўныя прэтэндэнты пункты згубілі. Пра «Нёман» мы ўжо сказалі.

Жодзінскае ж «Тарпеда» ў шостым запар гасцявым матчы разыграла прывабную баявую нічыю з «Дынама» (Брэст) — 2:2. А наваполацкі «Нафтан» увогуле досыць сенсацыйна саступіў «Мінску» — 0:2.

Затое нарэшце парадавала сваіх аматараў «Дынама» мінскае. Сталічная каманда дома з цяжкасцю, але абыграла «Віцебск» — 2:1. Галы ў пераможцаў забілі Мбанангой і Драгун.

Пачынае папахваць першай трэнерскай адстаўкай у сезоне. Усіх у адмоўным сэнсе дзівіць салігорскі «Шахцёр». Маючы някепскі падбор выканаўцаў каманда абсалютна не можа набіраць пункты. Вось і ў гэтым туры саступілі «Дняпру» — 0:1.

У смаргонскай бітве аўтсайдэраў «Смаргонь» мінімальна перамагла «Граніт» — 1:0. Першая перамога каманды з гістарычнай Віленшчыны.

А найбольш захапляльны матч захапляльны матч разыгралі МТЗ‑РІПА і «Гомель». Як і ў Барысаве, так было забіта шэсць галоў. Што праўда, па тры ў кожныя брамы.
Мінчане намаганнямі літоўца Лукшы выратаваліся на другой даданай хвіліне — 3:3.

Турнірная табліца пасля шасці тураў выглядае наступным чынам:

БАТЭ — 18 пунктаў, «Тарпеда», «Дынама» (Мінск) — па 11, «Нёман», «Нафтан» — па 10, «Дняпро» — 9, МТЗ‑РІПА, «Дынама» (Берасце) — па 8, «Віцебск» — 7, «Шахцёр», «Гомель», «Мінск» — па 6, «Смаргонь» — 4, «Граніт» — 3.

Найлепшы бамбардзір Сяргей Крывец (БАТЭ) — 6 галоў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць