Улада55

Ціханоўская распавяла, як бачыць сумесную будучыню з мужам пасля яго вызвалення

У інтэрв’ю расійскай журналістцы Ірыне Шыхман Святлана расказала, як бачыць будучыню з мужам Сяргеем Ціханоўскім пасля таго, як ён выйдзе на волю.

Святлана Ціханоўская. Скрын з гутаркі «А поговорить?» Ірыны Шыхман.

— У вас няма страху, што калі ўсё здарыцца так, як вы хочаце, і мужа выпусцяць, што вы, два новыя чалавекі, адно з адным сустрэнецеся? І, магчыма, не знойдзеце агульнай мовы?

— Вы ведаеце, у нас былі дастаткова розныя сітуацыі ў сямейным жыцці, з якіх мы выходзілі. І я думаю, што мы справімся і з гэтай сітуацыяй таксама. Калі так акажацца, што мы будзем рознымі людзьмі, хаця моцна чалавек усё адно не мяняецца, той касцяк, які быў, асноўныя пачуцці, якія ў табе, ну куды іх? Я яго як кахала, так і кахаю. Чаго баяцца? Якім ён будзе, занадта азлобленым?

— Тым, што яго жонка цяпер мае сваё слова і робіць такія ўчынкі, на якія раней не магла вырашыцца. 

— Так, але ён усё адно застаецца маім каханым мужам, і ён усё адно застаецца галоўным у нашай сям’і. 

— Сяргей нармальна гэта ўспрыме?

— Я думаю, так. Я не ведаю. Я спадзяюся, што ў нас усё будзе добра, я не бачу прычынаў канфліктаваць з гэтай нагоды. Слухайце, ну а што ўва мне змянілася? Усё роўна, калі я думаю пра мужа, нейкіх лідарскіх якасцяў у адносінах да яго ў мяне не ўзнікае. Я ведаю, што ён выйдзе і зноў усё возьме ў свае рукі. Я адыду на другі план у барацьбе, калі яна яшчэ патрэбная будзе. Мы ж спадзяёмся, што пераможам і тады разам будзем будаваць будучыню Беларусі.

— Сяргей змог бы быць мужам прэзідэнта па сваім характары?  

— (Паўза. Смех.) Так, змог бы, куды ён дзенецца?

Чытайце таксама: Ціханоўская — пра народны ўльтыматум: Я і так занадта доўга згладжвала, разумееце?

Каментары5

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы48

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме1

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

Чым балістычныя ракеты адрозніваюцца ад аэрабалістычных і гіпергукавых2

Чаму не варта засцілаць ложак адразу пасля пад'ёму2

Пентагон паказаў здымак сакрэтнага кітайскага касмаплана. Ён падобны да амерыканскага Х-371

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый5

У Турцыі сабралі з вуліц у прытулкі ўсіх бяздомных жывёл3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы48

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць