Грамадства

Не менш за 381 затрыманне за мінулы тыдзень. У тым ліку па класіцы: за чысты аркуш

Не менш як 381 чалавек быў затрыманы ў Беларусі ад мінулага панядзелка да нядзелі з палітычных матываў. Столькі імёнаў ведаюць праваабаронцы. (На папярэднім тыдні былі затрыманыя 433 чалавекі.)

Такім чынам, агульная лічба затрыманняў за час пратэстаў дасягнула 31 695.

Варта адзначыць, што гэтая лічба далёка не поўная. Затрыманых столькі, што ўлічыць усіх немагчыма. Нават агульная колькасць людзей, арыштаваных па крымінальных справах, пакуль дакладна невядомая, бо іх вельмі шмат.

На гэты момант вядома 582 чалавекі (праўда, гэты спіс па спасылцы таксама няпоўны, бо ўвесь час робяцца вядомыя новыя імёны), якія праходзяць па крымінальных артыкулах

— ад Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі да журналістак Кацярыны Барысевіч і Кацярыны Андрэевай і рабочых Жлобінскага металургічнага завода, дзе крымінальную справу завялі за забастоўку.

Агулам вядомых крымінальных спраў больш за 900. Не менш за 320 прадпрыемстваў і бізнэсаў трапілі пад эканамічныя рэпрэсіі за падтрымку пратэстаў.

На мінулым тыдні, акрамя Мінска, затрымлівалі людзей таксама ў Іўі, Брэсце, Смалявічах, Карэлічах, Салігорску, Магілёве, Гомелі, Маладзечне, Горках, Віцебску, Навагрудку, Наваполацку, Гродне, Баранавічах.

Класіка абсурду — выпадак у Горках. 7 снежня там быў затрыманы сельгасменеджар Андрэй Юркоў. 6 снежня ён правёў акцыю салідарнасці з адміністрацыйна арыштаванымі суайчыннікамі — адзіночны пікет з пустым аркушам ватмана. Відэа ён выклаў у сацсетку. 8 снежня Юркова выклікалі ў мясцовы РАУС, адтуль ён ужо не выйшаў.

Андрэй Юркоў быў затрыманы ў Горках за фота з чыстым аркушам паперы. Фота са старонкі Юркова ў фэйсбуку.

Можна з дакладнасцю сказаць, што гэта самыя масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Еўропе за апошнія 40 гадоў.

Для параўнання: калі б у прапорцыі на душу насельніцтва столькі ж людзей затрымалі ў Расіі, гэта склала б 460 000. Калі б ва Украіне ці Польшчы — 125 тысяч.

Чытайце таксама: Татальны кантроль за аўтазакамі: як адзін з мінскіх раёнаў патрулюе тэрыторыю падчас нядзельных маршаў

Чытайце таксама: «У нашу кватэру ўвайшлі са стралянінай». Гісторыя жанчыны, чые абодва сыны сталі палітвязнямі

Каментары

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

Красулін: Людзі ў беларускіх турмах не так рызыкуюць, як украінцы, у якіх ляцяць ракеты32

66‑гадоваму ксяндзу з Вілейкі далі тры гады. Яму шылі «здраду радзіме», а асудзілі па народным артыкуле 2

У Дняпры расійская ракета разбурыла хоспіс. Адтуль эвакуююць невылечна хворых людзей2

Лукашэнка: Я на перамовах з амерыканцамі і еўрапейцамі кажу: «Я гатовы перагарнуць старонку»45

Трагедыя ў іспанскім чэмпіянаце: гулец памёр у выніку сутыкнення з галкіперам

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром6

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць