Свет

Вайскоўцы М'янмы здзейснілі вайсковы пераварот. Аун Сан Су Чжы арыштаваная

Узброеныя сілы М'янмы абвясцілі ў краіне надзвычайнае становішча тэрмінам на год пасля затрымання кіраўнікоў дзяржавы.

Як піша Reuters, вайскоўцы абвясцілі, што ўлада пераходзіць у рукі галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Мін Аун Хлаіна. Віцэ-прэзідэнт М'інт Шве прызначаны выконваючым абавязкі прэзідэнта, перадае партал Irrawaddy.

Па іх словах, прэзідэнт Він М'ін і дзяржсаветнік (пасада адпавядае кіраўніку ўрада), лідар кіруючай партыі «Нацыянальная ліга за дэмакратыю» (НЛД) Аун Сан Су Чжы былі затрыманыя ў адказ на «махінацыі» на лістападаўскіх выбарах.

Аб затрыманні прэзідэнта і дзяржсаветніка паведаміў прадстаўнік НЛД Міа Н'юнт. Паводле яго слоў, раніцай 1 лютага былі «схопленыя» і іншыя высокапастаўленыя прадстаўнікі партыі.

Сярод затрыманых аказаліся члены Цэнтральнага выканаўчага камітэта партыі, дэпутаты і члены ўрада, перадае Assosiated Press. Паводле звестак агенцтва, Аун Сан Су Чжы змясцілі пад хатні арышт.

На выбарах у лістападзе НЛД атрымала перамогу, атрымаўшы 396 з 476 месцаў. Гэта дазволіла партыі сфармаваць урад яшчэ на пяць гадоў. Партыя салідарнасці і развіцця Саюза, якую падтрымліваюць вайскоўцы, атрымала толькі 33 месцы. Вайскоўцы паскардзіліся на фальсіфікацыі і аспрэчылі вынікі ў Вярхоўным судзе, выбарчая камісія не знайшла доказаў махлярства.

Пасля гэтага армія прыстрашыла «прыняць меры». На гэтым фоне паўсталі асцярогі аб верагоднасці дзяржаўнага перавароту, аднак Узброеныя сілы краіны паабяцалі выконваць Канстытуцыю.

Як перадае Irrawaddy, цяпер у сталіцы М'янмы Найп'іда адключаная мабільная сувязь, дзяржаўнае тэлебачанне не працуе, даступны толькі тэлеканал, які належыць вайскоўцам.

Прэс-сакратарка Белага дома Джэн Псакі заявіла, што Злучаныя Штаты сочаць за падзеямі ў М'янме. «ЗША выступаюць супраць любых спробаў змяніць вынік нядаўніх выбараў ці перашкодзіць дэмакратычнай перадачы ўлады ў М'янме і прымуць меры супраць вінаватых, калі гэтыя крокі не будуць адмененыя», — падкрэсліла яна.

Вайскоўцы знаходзіліся ва ўладзе ў М'янме ад 1962 да 2011 года, адзначае РБК.

Каментары

Цяпер чытаюць

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі ў турме памёр беларускі злачынца, якому ў свой час прысудзілі расстрэл

З Мінска на пляж — усяго за 7 хвілін. Як мінчукі ляталі на Мінскае мора самалётамі2

Палова Беларусі зарабляе менш за 1990 рублёў, палова — больш за 1990 рублёў6

24‑гадовага медыка з Асіповіч асудзілі за палітыку3

Фестываль Tutaka пачаўся на польска-беларускім памежжы7

«Сапраўдны цуд лёсу»: неверагодная гісторыя першай сустрэчы Ліянеля Месі і Ламіна Ямаля5

«Мастак расійскага паходжання з маленькай вёскі Віцебск». У Рэймскім саборы пра Марка Шагала пішуць нісянеціцу34

Аператара тэлесуфлёра абвінавацілі ў выйгрышы каля 100 тысяч даляраў на стаўках на змест прамоў Трампа

Чаму футбалісты ўсё часцей выходзяць на поле ў «спартыўных бюстгальтарах»?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна5

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць