Грамадства

Камітэт Дзярждумы зацвердзіў кандыдатуру Яўгена Лук'янава на пасаду пасла Расіі ў Беларусі

Камітэт Дзярждумы па справах СНД, еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі ў сераду зацвердзіў кандыдатуру Яўгена Лук'янава на пасаду пасла РФ у Беларусі, паведамляе «Інтэрфакс».

rubaltic.ru

Лук'янаў павінен змяніць на гэтай пасадзе Дзмітрыя Мезенцава, які, як лічыцца, стане дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы замест Грыгорыя Рапоты.

Апошнія чатыры гады Лук'янаў узначальвае расійскую дыпмісію ў Латвіі.

На пасяджэнні камітэта ў сераду яго кандыдатуру прадстаўляў намеснік кіраўніка МЗС РФ Андрэй Рудэнка.

Каментуючы па просьбе «Інтэрфакса» змену пасла, Рудэнка адзначыў, што адпаведнае рашэнне прымаецца прэзідэнтам.

«У кожнага пасла ёсць свой тэрмін, які вызначае прэзідэнт. Значыць, прэзідэнт вырашыў такім чынам», — сказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць