Свет

Тэмпы эміграцыі беларусаў у Польшчу выраслі ў два разы

За першыя чатыры месяцы 2021 дазволы на жыхарства ў Польшчы атрымалі каля 5000 беларусаў. Сярод іх велізарная частка — высокакваліфікаваныя спецыялісты, у тым ліку айцішнікі, якія выбралі Польшчу для рэлакацыі.

Фота pixabay.com.

2021 год адзначыўся для Польшчы ростам міграцыі ў краіну. Калі ў мінулым годзе дазвол на жыхарства ў краіне атрымалі трохі менш за 160 тысяч чалавек, то сёлета, гледзячы па тэмпах першых чатырох месяцаў, гэтая лічба павялічыцца да 210 тысяч. Сярод імігрантаў у Польшчу найбольш украінцаў, але таксама адчуваецца ўздым міграцыі з Беларусі, піша Wyborcza.pl.

У 2019 годзе Польшча выдала беларусам прыкладна 9 тысяч дазволаў на жыхарства, у цяжкім для нас 2020 годзе лічба знізілася да трохі больш чым 8 тысяч. Сёлета ж, калі тэмпы міграцыі беларусаў у Польшчу не зменяцца, на іх будзе прыходзіцца амаль 15 тысяч дазволаў на жыхарства, то-бок бачны рост амаль у два разы.

Анджэй Кубісяк, польскі эксперт па міграцыі, тлумачыць гэта цяжкім становішчам у беларускай эканоміцы. У Польшчы работнікі тых жа спецыяльнасцей зарабляюць у 2-2,5 разы больш, чым у Беларусі, і ў Польшчы вельмі спрошчаныя працэдуры афармлення для мігрантаў з Украіны і Беларусі.

Летась польскі ўрад хутка прыняў праграму, што палягчае пераезд грамадзянам Беларусі. 

Вялікая частка беларусаў, якія перабіраюцца ў Польшчу, працуюць у ІТ-сферы. Такіх людзей сотні, калі не тысячы, і для іх ёсць праца, бо польскія ІТ-кампаніі ўжо не першы год скардзяцца на недахоп супрацоўнікаў. Цяпер краіна можа вырашыць гэтую праблему.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г3

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Усе навіны →
Усе навіны

Перабежчыка Вайцяхоўскага выключылі са спісу тэрарыстаў3

Рыжанкоў: Беларусь гатовая аднавіць механізмы вайсковай сувязі з НАТА5

Літоўскі ўрад ухваліў забарону беларусам набываць жыллё каля стратэгічных аб'ектаў3

Швейцарскія ледавікі растаюць, за мінулы год страчаная рэкордная колькасць лёду. Чым гэта пагражае?3

Студэнтак беларускіх ВНУ абавязалі тэрмінова запоўніць анкету з пазначэннем свайго росту81

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх13

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г3

Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць