Спорт

Абраны новы старшыня Міжнароднай федэрацыі хакею. Сярод прэтэндэнтаў быў беларус

15‑м прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакею (ІІХФ) стаў 72‑гадовы немец Франц Райндль.

Ён стаў першым грамадзянінам Германіі, які заняў гэтую пасаду пасля Гюнтэра Сабецкі (1975—1994).

Першапачаткова прэтэндэнтаў на пасаду было дзевяць, у тым ліку і беларус Сяргей Ганчароў, але ён зняў сваю кандыдатуру да галасавання, як і некаторыя іншыя кандыдаты.

Галасаванне праходзіла ў два туры, у ім удзельнічалі Райндль, чэх Петэр Бржыза і кыргыз Айваз Амарканаў. Райндля абралі ў другім туры.

Тэрмін паўнамоцтваў новага прэзідэнта і Рады ІІХФ працягнецца з кастрычніка 2026 года па кастрычнік 2030 года. Зараз кіраўніком сусветнага хакею з'яўляецца канадзец Люк Тардзіф

Райндль быў прафесійным хакеістам, удзельнічаў у трох Алімпіядах, васьмі чэмпіянатах свету, а з 1992 па 2014 год быў генеральным менеджарам нацыянальнай зборнай Германіі, таксама арганізаваў у гэтай краіне тры чэмпіянаты свету. З 2014 па 2022 гады быў прэзідэнтам Федэрацыі хакея Германіі.

Нагадаем, што пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны расійскі і беларускі хакей знаходзіцца ў міжнародным бане. Зборныя былі адхіленыя ад чэмпіянатаў свету і Алімпіядаў, клубы не ўдзельнічаюць у хакейных еўракубках. Улетку да міжнародных спаборніцтваў вярнулі беларускі юнацкі і жаночы хакей, але моладзевая і нацыянальная зборныя пакуль пад санкцыямі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Якія грыбы і ягады найбольш назапашваюць радыенукліды?3

Анжаліка Агурбаш расказала, чаму яе кінуў жаніх12

Ozon задумаў стварыць буйны лагістычны комплекс у Оршы8

Праз пагрозу дронаў перастаў хадзіць аўтобус з Навазыбкава ў Гомель1

БелАЗ выпрабоўвае самазвал з аўтаномным кіраваннем. Сам ён пад Лунінцам, а кіруюць ім з Мінска2

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату2

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак25

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць