1 кастрычніка на адным з участкаў фронту загінуў капітан Марат Мамбетаў, камандзір звяна 40‑й брыгады тактычнай авіяцыі «Прывід Кіева», паведаміла прэс-служба Паветраных сіл Украіны.

Марат Мамбетаў
Як паведамляецца, Марат Мамбетаў выконваў баявое заданне на знішчальніку МіГ-29 і наносіў ракетна-бомбавыя ўдары па расійскіх войсках. Падчас выканання задання яго самалёт быў падбіты расійскай ракетай.
Пілот катапультаваўся, аднак выжыць не здолеў.
Камандаванне Паветраных сіл выказала спачуванні родным і блізкім загінулага, адзначыўшы, што ён загінуў, абараняючы Украіну.
Каментары