Расія мае намер і далей садзейнічаць умацаванню міру і стабільнасці на кантыненце, яна ніколі не забывае пра адказнасць за бяспеку і працвітанне суседніх краін.

ТАСС
Пра гэта заявіў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін у відэазвароце да ўдзельнікаў і гасцей IX Маскоўскай канферэнцыі па міжнароднай бяспецы, паведамляе ТАСС.
«Расія ніколі не забывае пра адказнасць, якую яна нясе за бяспеку і росквіт суседніх краін, з якімі нас збліжаюць непарыўныя гістарычныя, культурныя, чалавечыя сувязі», — сказаў Уладзімір Пуцін.
Ён адзначыў, што ўлады РФ маюць намер і далей садзейнічаць дээскалацыі рэгіянальных канфліктаў, умацаванню міру і стабільнасці на кантыненце.
Расійскі кіраўнік назваў урэгуляванне рэгіянальных канфліктаў важным аспектам глабальнай бяспекі, і Расія актыўна гэтаму садзейнічае.
-
Расія паскардзілася ў ЮНЕСКА на фільм, які атрымаў «Оскара». Кажуць, што не падумалі пра дзяцей
-
Польскі суд адобрыў экстрадыцыю вядомага расійскага археолага ва Украіну. Яго вінавацяць у незаконных раскопках у Крыме
-
Кіраўнік «Альтэрнатывы для Германіі» Аліса Вайдэль заклікала да паставак нафты з Расіі
Каментары