Мінздароўя паведамляе, што за мінулы дзень зарэгістравана 2073 выпадкі каранавіруса, гэта новы рэкорд. Планка ў 2 тысячы выпадкаў за дзень была пераадолена ў аўторак.
Выпісаныя 1903 чалавекі. Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 567 938 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 541 тыс.155 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За суткі памерлі 16 чалавек (за ўвесь час 4 369), паведамляе Мінздароўя.
За мінулыя суткі выканана 44 264 тэсты.
Больш за 2,521 млн беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны, 1 835 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.
-
Мішусцін: Цана газу для стран ЕАЭС не перавышае 200 даляраў за 1000 кубаметраў
-
Ціханоўскі лайкнуў камент «У Вольнай Беларусі Ціханоўская будзе сядзець за свае злачынствы»
-
Памятаеце вар’яцкую гонку ў Брэсце, падчас якой загінула трое? На ВІДЭА з экшн-камеры матацыкліста відаць, што ён разагнаўся да 186 км/г
Каментары