Здароўе

Вакцыны супраць кавіду часам выклікаюць праблемы з сэрцам. Вось у чым можа быць прычына

Міякардыт і перыкардыт — адны з ускладненняў пасля прышчэпак на базе мРНК.

Фота depositphotos.com.

У канцы чэрвеня 2021 года амерыканская ўстанова «Цэнтр па кантролю і прафілактыцы захворванняў» паведаміла пра небяспечны пабочны эфект некаторых вакцын супраць кавіду. Згодна з экспертамі, у больш чым 1200 амерыканцаў пасля прышчэпак прэпаратамі ад кампаній Pfizer I Moderna назіраліся праблемы з сэрцам. У большасці выпадкаў размова ідзе пра міякардыт (запаленне сярэдняга слоя сардэчнай мышцы) і перыкардыт (запаленне абалонкі сэрца).

Пакуль у даследчыкаў няма дакладнага адказу на тое, чаму некаторыя вакцыны схільныя ў рэдкіх выпадках выклікаць такія небяспечныя ўскладненні, піша Wall Street Journal.

Магчыма, гэта звязанае з тыпам шыпавіднага бялка, што вырабляецца ў арганізме ў адказ на прымяненне вакцыны на базе мРНК (матрычнай РНК), якую часам яшчэ называюць іРНК (інфармацыйнай РНК). Шыпавідны бялок — гэта элемент віруснай часцінкі, што дапамагае ёй трапіць у здаровую клетку. Вакцыны на базе мРНК зробленыя такім чынам, што яны прымушаюць цела вырабляць уласную версію шыпавіднага бялка, наяўнасць якога запускае імунны адказ на інфекцыю. Аднак можа існаваць падабенства паміж шыпавідным бялком ад вакцыны і бялкамі ў сардэчнай мышцы, што прымушае імунітэт атакаваць само сэрца.

Разглядаюць яшчэ адну тэорыю, згодна з якой хвароба можа быць звязаная з няправільным увядзеннем вакцыны.

Па правілах, прышчэпку трэба ўводзіць у плечавую мышцу, таксама вядомую як дэльтавідная. Але калі падчас увядзення прэпарат памылкова трапляе проста ў вену, частка вакцыны можа трапіць у сардэчную мышцу па крывяносных сасудах.

У гэтай тэорыі ўжо ёсць частковае пацверджанне. Ганконгскія даследчыкі высветлілі, што калі ўводзіць мышам проста ў вену вакцыну Pfizer, гэта выклікае адначасова і міякардыт, і перыкардыт.

Тым не менш, амерыканскія эксперты лічаць, што плюсы ад вакцынацыі пераважваюць небяспеку ад магчымых ускладненняў. Большасць выпадкаў міякардыту ў людзей, што прайшлі вакцынацыю, былі адносна лёгкімі, а пацыенты папраўляліся або зусім без лекаў, або з мінімальнай дапамогай медыкаў.

Хочаце Pfizer ці Johnson & Johnson? Ёсць «вакцынныя туры»: Польшча, Украіна, Турцыя. Расказваем, колькі яны каштуюць

У Pfizer заявілі, што іх новая таблетка на 89% зніжае рызыку шпіталізацыі і смерці праз кавід

Каментары

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць