Меркаванні

Ціханоўская запісала навагодні тэлезварот у атачэнні грамадскіх лідараў: «Наша перамога — гэта пытанне нашай рашучасці»

У звароце яна асабліва адзначыла тых, хто «сейчас остается на темной стороне, чтобы тайно помогать свету».

Ціханоўская гаварыла на дзвюх дзяржаўных мовах.

Вось поўны тэкст яе звароту.

Я тоже злюсь.

Мы думали, что не должно быть так долго. Не должно быть так сложно. Не должно быть столько потерь.

Мы захотели новую страну и новое будущее. И меня тоже злит, что в ответ на это беларусы получили месть, насилие и кризис. Злит, что весь год бюджет страны спускали на долги и машину репрессий — ценой того, что продукты становились всё дороже, а очереди к врачам — всё длиннее. Злит, что нас лишили чувства безопасности в своем доме. Злит, когда мне говорят, что всё было зря.

Мне тоже больно.

За Витольда Ашурка, Дмитрия Стаховского, Андрея Зельцера, Антона Качанова и всех, кого больше нет с нами. За тысячи без вины заключённых, для кого сейчас главная радость — это прогулка в тюремном дворе или письмо с воли. Больно за сотни тысяч беларусов, которые вынужденно покинули свои дома, спасаясь от собственного государства. И за миллионы беларусов, которые остались и живут в неопределённости. За каждого пенсионера, который брошен в одиночестве с мизерной пенсией, и каждого уволенного, который просто не готов быть лояльным. Больно за вымирающие деревни и приходящие в упадок регионы. За места с огромным потенциалом и возможностями.

Мне тоже страшно.

Что, если режим заберет еще одну жизнь? Что, если нам не хватит сил? Что, если нашим детям придется начинать всё сначала? Что, если весь этот путь, в который вложено столько труда, любви и веры, — не приведет к победе?

Я тоже всё это чувствую. И понимаю, как легко сейчас поддаться безысходности.

Всем нам иногда кажется, что в наступившей тьме нет ни единого луча света.

Но это не так. Всё это время, даже в самые тёмные дни, я вижу свет — потому что смотрю на вас. На тех, кто говорит «это наша земля, и мы никуда не уйдём». На инженеров, которые создают новое не благодаря условиям, в которые поставлены, а вопреки. На педагогов, которые учат правде, а не идеологии. Врачей, которые спасают жизни, а не репутации начальства. СМИ и общественные организации, которые поднимаются из руин.

Потому что смотрю на тех, кто в ответ на давление и аресты счетов делает бизнес сильнее и устойчивее. На тех, кто пишет мне в инстаграм: «Светлана, мы придумали проект помощи беларусам — поддержите?» На наших бабушек и дедушек, которые однажды перестали смотреть госканалы. На тех, кто сейчас остается на темной стороне, чтобы тайно помогать свету. И даже на тех, кто еще не перешел на сторону народа, но начинает осознавать настоящее и задумываться о будущем.

На тых, хто перайшоў на беларускую мову. Тых, хто не дазваляе беларускім навінам знікнуць з першых палос галоўных выданняў свету. На тых, хто нават цяпер, застаючыся ў краіне, адкрывае новыя месцы і стварае новыя суполкі — пакуль старая сістэма адмірае. На тых, хто застаецца валанцёрам, каб дапамагаць іншым.

Я бачу гэтае святло і думаю: мы — нацыя творцаў, не захопнікаў. У любых, нават самых жорсткіх умовах, мы здолеем, мы створым. Так, рэжым не робіцца больш чалавечным і мяккім, але беларусы могуць сябе бараніць, выкарыстоўваць сваю сілу. Мы ствараем — і маем права бараніць створанае. Гэты год паказаў: нават калі нас закатваюць у асфальт, наша вера прарастае — i знішчае яго сваімі каранямі.

Я гляджу на беларусаў і бачу сілу святла. Ад тых, хто настолькі паверыў у новую Беларусь, што зрабіў яе будаўніцтва справай свайго жыцьця. І чыё плячо побач кожны дзень. Хто адчыняе самыя розныя дзверы па ўсім свеце. Хто стварае для нашага народа тэлефонную кніжку, у якой цяпер мноства кантактаў. У тэлефоннай кнізе чалавека, які прайграў выбары, застаўся толькі адзін нумар. І званіць па ім з кожным днём усё даражэй. А гудкі — усё даўжэйшыя.

Гэта тыя, хто мабілізуе сотні тысяч беларусаў у плане пад назвай «Перамога». Хто рыхтуецца вызваляць і рэабілітаваць людзей, як толькі гэта стане магчымым. Хто ведае, як за 60 дзён правесці новыя выбары, як уладкаваць галіны ўлады і запэўніць, каб Беларусь заўжды была незалежнай. Нас спрабуюць запужаць, быццам любыя перамены — гэта разруха і галеча. Але мы ўжо дамовіліся пра тры мільярды еўра, каб забяспечыць эканамічную стабільнасць ў пераходны перыяд і пачаць даўгачаканыя рэформы.

Так, у 20-м мы аб'ядналіся. І ўжо больш за 500 дзен разам адстойваем свой выбар. Аднак мы ўсё яшчэ вінавацім саміх сябе і адно аднога. За тое, што зьехалі з краіны. За тое, што засталіся, але сышлі ў падполле. За тое, што маўчым. За тое, што гаворым, але не пра тое. За тое, што баімся. За тое, што дзейнічаем, але не бачым хуткага выніку.

Але ў 21-м кожны для сябе зразумеў, што значыць — быць беларусам. Нават калі нас вырвалі з натоўпу і пакінулі сам насам з гэтым выбарам, мы ад яго не адмовіліся. Менавіта таму рэжым усё яшчэ паводзіць сябе так, быццам пад вокнамі палаца «незалежнасці» і сёння стаяць сотні тысяч людзей. І цяпер нашая перамога — гэта больш не пытанне выпадковасці ці шанцавання. Гэта пытанне нашай рашучасці. Гатоўнасці ўзяць лёс бацькаўшчыны ў свае рукі і кожны дзень нязломна ісці да новай Беларусі, пра якую мы ўсе так марым.

Павал Латушка: Дэмакратычнай Беларусі, дзе, як сказаў нацыянальны герой Беларусі Кастусь Каліноўскі, «не народ для ўрада, а ўрад для народа». І я веру ў тое, што вельмі хутка мы абярэм новую ўладу, новы ўрад для новай дэмакратычнай Беларусі.

Аляксандр Азараў: Справядлівай Беларусі, дзе суддзя, пракурор і следчы працуюць не ў змове, а ў згодзе з законам, які для іх вышэй за лаяльнасць.

Вадзім Пракоп’еў: Суверэннай Беларусі, дзе баявы афіцэр, маёр сіл спецыяльных аперацый урачыста атрымлівае медаль за адвагу — у падзяку за тое, што ён абараніў айчыну ад уварвання захопнікаў, а не за тое, што напаў на пенсіянера або студэнтку.

Зміцер Лукашук: Свабоднай Беларусі, дзе некалі дзяржаўныя, а цяпер грамадскія медыя паказваюць розныя меркаванні, а ў тэле-эфіры ідуць адкрытыя дыскусіі паміж прадстаўнікамі ўлады і апазіцыі.

Таццяна Шчытцова: Адукаванай і здаровай Беларусі, дзе ў школах і лякарнях праца з паперамі не перашкаджае працы з людзьмі.

Валер Кавалеўскі: Самабытнай Беларусі, дзе чыноўнікі, ды і ўсе беларусы, памятаюць свае родныя мясціны — Бэрэжнэ, Полацк (Марыя Мароз), Рэчыца (Андрэй Стрыжак), Слонім (Улад Кобец) — і мясцовыя ўлады абіраюцца людзьмі, а не прызначаюцца «зверху».

Юлія Міцкевіч: Раўнапраўнай Беларусі, дзе жанчыны самі абіраюць сваё месца дзе ім быць — у палітыцы, у сям’i (Вікторыя Пальчыс), у ютубе (Таццяна Мартынава) ці на сцэне (Маргарыта Ляўчук) — а не змагаюцца за прызнанне сваіх заслуг, павагі да сябе ці роўнасці.

Павал Лібер: Перспектыўнай Беларусі, дзе прадпрымальнік упэўнены ў бяспецы свайго капіталу і дзе складаюцца чэргі з інвестараў — ў стартапы, і на заводы.

Юры Рававы: Дзе заробак працоўных дазваляе мець годны дабрабыт, гадаваць дзяцей і вандраваць самім — а не абмяркоўваць заробкі айцішнікаў.

Мікалай Халезін: Творчай Беларусі, што дае свабоду і прастору новым знакамітым дзеячам, пра якіх будуць даведвацца ва ўсім свеце, як пра Марка Шагала і Святлану Алексіевіч…

Наталля Каляда: …Беларусі, якая аднойчы стане сусветным крэатыўным цэнтрам.

Зміцер Фурманаў: Мірнай Беларусі, дзе мур Акрэсціна рухнуў, з Валадарцы створаны музей, і ў краіне больш няма і не можа быць палітвязняў.

Святлана Ціханоўская: Новай Беларусі, дзе я разам з усёй сям'ёй змагу пабачыць святочны зварот новага законна абранага прэзідэнта ці прэзідэнткі. Але да гэтага моманту я буду разам з вамі. Усе мы. І толькі ад нас з вамі залежыць, ці будзе гэты год сапраўды новым.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска абурылася коштам лісічак у 55 рублёў за кілаграм3

Сярэдні заробак «бруднымі» складае 911 даляраў4

Адначасова дзве аварыі пад Мінскам, пацярпелі некалькі чалавек. Людзі кажуць пра зачараваны ўчастак трасы

«Пакуль не чуў, каб беларусаў дэпартавалі». Амерыканскі адвакат пра міграцыйную палітыку ЗША пры Трампе2

Купалаўскі тэатр прапаноўвае новую паслугу: цяпер там можна пабрацца шлюбам13

Крутога айцішніка, які вярнуўся з Грузіі, асудзілі па чатырох палітычных артыкулах10

У Амурскай вобласці Расіі разбіўся самалёт з 49 чалавекамі на борце

Два малыя браты атрымалі моцныя апёкі пры распальванні лазні

Ходзіць легенда, што Озі Осбарн адкусіў галаву жывому кажану. А што ж адбылося насамрэч?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе3

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць