Грамадства

Палітвязня Дзмітрыя Абрамука, асуджанага па брэсцкай «карагоднай справе», пераводзяць з «хіміі» ў калонію

Праваабаронцам «Вясны» паведамілі, што 17 лютага над палітзняволеным Дзмітрыем Абрамуком адбыўся суд па ўзмацненні пакарання за парушэнні рэжыму ПУАТ. Палітвязню замянілі тры гады «хіміі» на 1 год і 1 месяц калоніі.

Акрамя гэтага, учора адміністрацыя віцебскага СІЗА пакарала Абрамука 10 суткамі ШІЗА за адмову прыбірання туалетаў.

У снежні-студзені Абрамук па чатырох рапартах аб парушэннях ужо быў змешчаны ў ШІЗА на 40 сутак. Пасля вяртання на «хімію» пры паходзе ў краму ён пакінуў ПУАТ, а праз тры дні быў затрыманы і змешчаны ў віцебскае СІЗА-2.

Дзмітрый Абрамук — фігурант брэсцкай «карагоднай справы». 15 сакавіка минулага года суд пакараў яго 2 гадамі «хіміі» па арт. 342 КК. Праз некалькі месяцаў яго асудзілі да 2 гадоў «хіміі» яшчэ і за абразу Лукашэнкі. Агульны тэрмін зняволення, які ён раней меў — тры гады «хіміі».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Усе навіны →
Усе навіны

Інстаграм кідае выклік Youtube: пачынае тэсціраваць публікацыю гарызантальных відэа4

Толькі адзін чалавек з 1000 апытаных не ведае, што такое «Еўраопт»

Трамп-малодшы ездзіў з расійскім алігархам на паляванне ў Манголію7

Што за любоўны скандал паміж Кацярынай, Ігарам і Карынай абмяркоўвае ўсё Гродна?20

Кірыл Маскевіч стаў двухразовым чэмпіёнам свету па грэка-рымскай барацьбе2

Чаму хлопчык, для якога бацька напісаў «Віні-Пуха», зненавідзеў гэтую кнігу2

Іван Краўцоў расказаў, колькі зарабляе11

«Скарачалі і сеньёраў». Былая супрацоўніца PandaDoc расказала пра звальненні ў кампаніі8

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў1

У Вілейскім раёне 18‑гадовая бяспраўніца трапіла ў смяротную аварыю. Загінула і яна, і двое яе пасажыраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць