Свет

У Літве прапанавалі прыраўняць сімвал Z і георгіеўскую стужку да нацысцкіх і камуністычных сімвалаў

Дэпутаты Моніка Ашмянскене і Лінас Ёнаўскас зарэгістравалі папраўкі да Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, паводле якіх георгіеўскую стужку і сімвал ўварвання Расіі ва Украіну Z прыраўняюць да нацысцкіх і камуністычных сімвалаў, піша Delfi.lt.

Фота: Reuters

За іх распаўсюджванне, выкарыстанне на сходах і іншых масавых мерапрыемствах або іншага віду дэманстрацыі будзе пагражаць штраф ад 300 да 500 еўра.

Са слоў Ашмянскене і Ёнаўскаса, у кантэксце вайны георгіеўская стужка і сімвал Z сталі не толькі сімваламі прапаганды, але і агрэсіі, прычым пра забарону георгіеўскай стужкі дыскусіі вядуцца даўно, а цяпер сімвал Z распаўсюджваецца не як знак падтрымкі ваенных дзеянняў Расіі, а нават як сродак запалохвання.

«Некаторыя расіяне малююць Z на сваіх аўтамабілях, гэты знак з'яўляецца на вопратцы расійскіх спартоўцаў, яго малююць на дзвярах людзей, якія не падтрымліваюць пуцінскую прапаганду. Літара Z выкарыстоўвалася і падчас прарасійскай дэманстрацыі ў Бялградзе, а ў Літве пасля пачатку расійскай інвазіі ва Украіну гэты знак сталі маляваць на сценах. Нельга дапусціць, каб расійская прапаганда дасягнула свайго, і такімі знакамі тэрарызавалі дружалюбны Украіне бізнэс, жыхароў ці каб ажыццяўляліся розныя правакацыі», — сказала Ашмянскене.

Паводле законаў, у Літве забараняецца распаўсюджванне, выкарыстанне на сходах і іншых масавых мерапрыемствах, дэманстрацыя нацысцкіх і савецкіх сцягоў, гербаў, знакаў, уніформы з іх выявай, а таксама іншай атрыбутыкі з выявамі нацысцкіх і камуністычных сімвалаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект10

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

У мінскай паліклініцы медсястра назвала пацыента свінотай21

46‑гадовага айцішніка з Гомеля асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Беларус паехаў рэзаць брокалі ў Нідэрланды і паказаў, колькі зарабляе і што застаецца за кадрам12

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў5

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Як камуністы цалкам знішчылі 700‑гадовы горад Мост дзеля вугалю. Гістарычныя кварталы прадавалі Галівуду пад здымкі рэальных выбухаў13

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект10

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць