Свет

Краіны ЕС высылаюць дзясяткі расійскіх дыпламатаў. Іх падазраюць у шпіянажы

Сёння замежнапалітычныя службы адразу некалькіх краін Еўрасаюза заявілі пра высылку супрацоўнікаў расійскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў. Яны абвінавачваюцца ў шпіянажы.

Пасольства Расіі ў Нідэрландах. Фота: toamsterdam.ru

Пра высылку 17 расійскіх дыпламатаў паведаміў тэлеканал NOS. Міністэрства замежных спраў Нідэрландаў заявіла, што замест дыпламатычнай працы расіяне займаліся ў іх краіне шпіянажам.

«У гэтых людзей напісана «дыпламат» на візітоўках, але яны на самай справе робяць нешта зусім іншае. Мы прынялі гэтае рашэнне для бяспекі Нідэрландаў», — заявіў міністр замежных спраў краіны Вопке Гукстра. 

Аналагічны крок робіць і Бельгія, у яе спісе на высылку — 21 расійскі дыпламат.

Высылае расійскіх дыпламатаў і Ірландыя. Краіну пакінуць чатыры супрацоўнікі амбасады Расіі, паведаміў міністр замежных спраў Сайман Ковені. Афіцыйная прычына — неадпаведнасць іх дзейнасці міжнародным стандартам дыпламатычных паводзінаў.

Усяго аднаго супрацоўніка расійскага пасольства высылае Чэхія, але ў ім цяпер ўсяго заставалася толькі сем чалавек. У заяве чэшскага МЗС гаворыцца, што такі крок дазволіць «абмежаваць прысутнасць расійскіх спецслужбаў у Еўрасаюзе».

Раней Польшча з тых жа прычын выслала 45 расійскіх дыпламатаў, пра аналагічныя крокі абвяшчалі таксама Балгарыя, Паўночная Македонія, Латвія, Літва, Эстонія.

МЗС Расіі, каментуючы высылку дыпламатаў з шэрагу еўрапейскіх краін, заявіла, што ў адказ на гэта будуць прынятыя контрмеры.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі12

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі12

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць