Германія дасць Міжнароднаму крымінальнаму суду €1 млн для расследавання ваенных злачынстваў
Германія падтрымае Міжнародны крымінальны суд дадатковым 1 млн еўра, паведаміла міністр замежных спраў Аналена Бербак. Яна ўдакладніла, што дадатковае фінансаванне звязанае з неабходнасцю расследаваць ваенныя злачынствы, учыненыя падчас вайны ва Украіне.
Ужо 42 краіны звярнуліся ў Міжнародны крымінальны суд з-за патэнцыйных ваенных злачынстваў. Украіна таксама самастойна — і ў асобе дзяржаўных органаў, і ў асобе валанцёраў — збірае доказы для Міжнароднага крымінальнага суда.
«Тыпаў такіх злачынстваў было шмат, і гаворка ідзе не толькі пра генацыд, але і пра згвалтаванні, пра забойствы мірных грамадзян, не звязаныя з генацыдам, пра выкраданне маёмасці. Усё гэта з'яўляецца ваенным злачынствам, на якія распаўсюджваецца юрысдыкцыя Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе», — сцвярджае міністр юстыцыі Украіны Дзяніс Малюська.
Расследаванне ваенных злачынстваў уваходзіць у кампетэнцыю Міжнароднага крымінальнага суда, на які Украіна цяпер ускладае вялікія надзеі. Суд, праўда, расследуе толькі тыя справы, па якіх можна пераследваць канкрэтных людзей і ўстанавіць іх асабістую крымінальную адказнасць. Акрамя таго, суд не выносіць завочных прысудаў.
-
Беларус з праблемамі з псіхікай стаў у Расіі намінальным дырэктарам. А як справа накрылася, забралі на фронт — у адзін канец
-
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
-
«Кіберпартызаны» і група Silent Crow заявілі пра ўзлом Расстата і атрыманне даных пра вайсковыя страты
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары