Грамадства

У Расіі прапанавалі далучаць да яе краіны, якія падзяляюць яе каштоўнасці

Прадстаўнікі партыі «Справядлівая Расія — За праўду» распрацавалі новы законапраект, які дазваляе далучаць краіну ці частку краіны, якія падзяляюць расійскія культурныя каштоўнасці.

Фота: ТАСС

Дэпутаты ад партыі «Справядлівая Расія — За праўду» 1 ліпеня, у пятніцу, плануюць ўнесці ў Дзярждуму законапраект аб зменах у законе «Аб парадку прыняцця ў Расійскую Федэрацыю». Пра гэта РБК распавялі дзве крыніцы ў партыі.

Ініцыятыва прадугледжвае, што ў склад Федэрацыі можна будзе прыняць замежную дзяржаву або яе частку, калі большасць грамадзян падзяляюць расійскія культурныя каштоўнасці.

Як растлумачылі суразмоўцы РБК, суаўтарамі законапраекта выступяць дэпутаты-эсэры Дзмітрый Кузняцоў, Мікалай Навічкоў і кіраўнік фракцыі Сяргей Міронаў. Прадугледжваецца, што ініцыятыва будзе прадстаўленая падчас прэзентацыі Еўразійскай культурнай праграмы «Мост» дэпутатам Кузняцовым і сустаршынёй партыі Захарам Прылепіным.

Па заканадаўстве далучыць замежную дзяржаву або яго частку Расія можа па ўзаемнай згодзе і ў адпаведнасці з міжнародным дагаворам, «з заключаным Расійскай Федэрацыяй гэтай замежнай дзяржавай».

Прыняцце адбываецца «на добраахвотнай аснове», сказана ў законе» аб парадку прыняцця ў Расійскую Федэрацыю і ўтварэння ў яе складзе новага суб'екта Расійскай Федэрацыі».

Каментары

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

КДБ запусціў новы бот у тэлеграме для вярбоўкі беларусаў за мяжой. Прапануюць расклейваць улёткі, фатаграфаваць аб'екты і «нешта іншае»15

Загінуў гендырэктар Данецкай чыгункі1

Калісьці абыгрывалі БАТЭ, а цяпер гуляюць без заробкаў. Як жывуць «Крумкачы»2

Пенсіянер ужо 22 гады выплачвае кампенсацыю п’янаму раварысту, якога збіла ягоная дачка. Стаміўся і просіць Лукашэнку ўмяшацца12

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

Прэзідэнт Польшчы выступіў са зваротам пасля спробы «захопу» Трыбунала8

Жанчыны ўсё часцей адмаўляюцца ад альфа-самцоў29

Навукоўцы не давалі павукам спаць. Наступнай ноччу тыя пачалі «адсыпацца» амаль як людзі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў7

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць