Свет

Ва Украіне аддалі на патрэбы абаронцаў краіны самалёт і верталёт кума Пуціна

Украінскія праваахоўнікі аддалі на патрэбы УСУ верталёт і самалёт, якія былі ва ўласнасці падазраванага ў дзяржаўнай здрадзе народнага дэпутата Віктара Медзведчука.

Паведамляецца, што «па хадайніцтве Офіса генеральнага пракурора судом накладзены арышт на верталёт і самалёт, якім карысталася сям'я народнага дэпутата Украіны, які падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе. Цяпер праваахоўнікі канфіскавалі гэтую маёмасць і перадалі ў карыстанне Узброеным сілам Украіны».

Медзвядчук — кум Уладзіміра Пуціна, адзін з галоўных прарасійскіх палітыкаў Украіны. У лютым ён уцёк з-пад хатняга арышту, пад які яго змясцілі ў 2021 годзе. 12 красавіка было паведамлена, што ён затрыманы. 

Па версіі следства, Медзвядчук дапамагаў Расіі ў вядзенні інфармацыйнай вайны супраць Украіны і кансультаваў па распаўсюджванні сярод украінцаў расійскіх наратываў.

Таксама следчыя органы падазраюць, што Медзвядчук перадаў Расіі інфармацыю аб размяшчэнні сакрэтнага падраздзялення Мінабароны Украіны.

Акрамя таго, следства выявіла, што абвінавачаны дэпутат на працягу 2015—2020 гадоў дапамагаў прадстаўнікам краіны-агрэсара ў правядзенні падрыўной дзейнасці супраць Украіны. А ў 2015 годзе, па звестках пракурораў, Медзвядчук спрыяў РФ у рабаванні нацыянальных каштоўнасцяў у Крыме: ён перадаў звесткі і дакументы для незаконнай здабычы нафты і газу на Прыкерчанскім шэльфе Чорнага мора ў выключнай (марской) эканамічнай зоне Украіны. Рэсурсы гэтага радовішча каштуюць больш за 38 мільярдаў грыўняў.

Абвінаваўчы акт супраць народнага дэпутата на пачатку чэрвеня накіравалі ў суд. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы38

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Балсанару, які прайграў выбары ў Бразіліі і ўцёк з краіны, прыняў Трамп у ЗША2

У «Еўрабачанні-2027» возьмуць удзел як мінімум 36 краін, дзве яшчэ думаюць

Зяленскі: Украіна гатовая абмяркоўваць пытанне тэрыторый5

У Турцыі сабралі з вуліц у прытулкі ўсіх бяздомных жывёл3

Калеснікава: Адкуль вы ўзялі, што я супраць ціску?30

Крэўскі замак раскрыў галоўную таямніцу: знайшлі ўваход у цямніцу, дзе задушылі Кейстута18

У Вялікабрытаніі праз больш чым паўгода пасля знікнення ў лесе зноў заўважылі капібару Самбу

Лявон Вольскі: «Калі хто думае, што з сённяшнімі спадкаемцамі савецкіх катаў ды забойцаў можна пра нешта дамаўляцца, ён жорстка памыляецца»21

Памяняліся правілы відэаназірання ў Беларусі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы38

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць