Вайна1010

«Мы не вызначаем, хто ёсць беларускім лідарам». Украінскі дэпутат — пра каліноўцаў, палітыку і выплаты сем'ям загінулых

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны і кіраўнік міжпартыйнага аб'яднання «За дэмакратычную Беларусь» Аляксей Ганчарэнка, які быў на сустрэчы з каліноўцамі, расказаў, каго яны бачаць прадстаўніком беларускага народу.

«Мы не вызначаем, хто ёсць беларускім лідарам»

Днямі Аляксей Ганчарэнка разам з групай дэпутатаў Вярхоўнай рады сустрэўся з прадстаўнікамі палка імя Кастуся Каліноўскага. Ён не бачыць нічога надзвычайнага ў гэтай сустрэчы, бо гэта частка працы міжпартыйнага аб’яднання «За дэмакратычную Беларусь». Раней яго чальцы сустракаліся з актывістамі беларускай апазіцыі, праводзілі зум-канферэнцыю са Святланай Ціханоўскай, нагадвае палітык.

«Мы за дэмакратычную Беларусь, — даводзіць ён. — Цяпер ужо трэба не толькі казаць пра дэмакратычную Беларусь, а пра ізаляваную Беларусь, бо фактычна Беларусь акупаваная. Дамагчыся вызвалення яе можна толькі праз дапамогу Украіне ў вайне, якую вядзе рэжым Пуціна і Лукашэнкі. У нас вялізная павага да тых беларусаў, якія ўзялі зброю ў рукі і сталі плячом да пляча з украінцамі бараніць нашу дзяржаву. Яны разумеюць, што шлях да волі Беларусі ідзе праз дапамогу Украіне».

Аляксей Ганчарэнка настойвае, што Украіна не мае намеру ўмешвацца ва ўнутраную беларускую палітыку.

«Мы не вызначаем, хто ёсць беларускім лідарам, — тлумачыць ён, — бо гэта зробяць самі беларусы на вольных выбарах, калі такія адбудуцца».

«Аднак, — удакладняе палітык, — мы будзем падтрымліваць усіх, хто выступае за вольную Беларусь, асабліва тых, хто гатовы за гэта рызыкаваць сваім жыццём і праліваць кроў».

«Полк Кастуся Каліноўскага будзе асноваю арміі Вольнай Беларусі»

Аляксея Ганчарэнку не здзіўляе, што пасля сустрэчы з дэпутатамі ўкраінскага парламенту адзін з прадстаўнікоў палка Каліноўскага заявіў аб палітычных амбіцыях вайсковага фармавання. Ён настойвае, што ўсе маюць правы на палітычныя амбіцыі, але заўважае, што на сустрэчы «не абгаворвалася палітыка».

«Як можна пазбавіць такога права, — тлумачыць сваю пазіцыю суразмоўца. — Я маю права быць палітыкам і іншыя таксама маюць такое права. У гэтым не бачу нічога кепскага. Сёння гэтыя людзі ваююць, а заўтра надыдзе мір і нехта застанецца вайскоўцам, а хтосьці пойдзе ў палітыку. Гэта іхнае права».

Украінскі дэпутат кажа, што выступае за аб’яднанне беларускіх добраахвотнікаў. Па яго словах, ва ўкраінскім войску ёсць беларусы ў іншых падраздзяленнях, і ён бы хацеў, каб яны аб’ядналіся ў палку Каліноўскага, паколькі ён найбольшае вайсковае фармаванне.

Аляксей Ганчарэнка мяркуе, што «полк Кастуся Каліноўскага будзе асноваю арміі Вольнай Беларусі».

«Яе ядром, вакол якога будзе фармавацца беларуская армія, якая будзе бараніць волю Беларусі», — удакладняе ён.

«Украінцы не прабачаць беларусам нападу»

Ганчарэнка кажа, што падчас сустрэчы з прадстаўнікамі палка Каліноўскага абмяркоўвалі сітуацыю, «калі Пуцін змусіць Лукашэнку, а той загадае беларускай арміі выступіць супраць Украіны».

«Хачу звярнуцца да беларускіх вайскоўцаў і іхных родзічаў: як такі загад адбудзецца, то заклікаю беларускіх вайскоўцаў не ісці на Украіну і не гінуць агрэсарамі, а ўзяць зброю і знесці рэжым Лукашэнкі ды стаць героямі вольнай Беларусі. У такім выпадку ахвяраў будзе меней», — адзначае дэпутат украінскага парламенту.

Палітык лічыць, што ўкраінцы не прабачаць нападу.

«Усе, хто ўвойдзе ва Украіну са зброяй і адразу не пяройдзе на наш бок, будуць знішчаныя. Хочам, каб усе гэта разумелі», — папярэджвае Ганчарэнка.

Па яго словах, «ужо рыхтуецца форма для тых беларусаў, якія пяройдуць на бок Украіны».

Пра кампенсацыю родзічам загінулых за Украіну беларусам

Паводле Ганчарэнкі, на сустрэчы ўздымалася пытанне аб пераглядзе рашэння ўраду, які пастанавіў пазбаўляць родзічаў загінулых ваяроў з Беларусі, кампенсацыі.

«Гэта б’е па інтарэсах беларускіх добраахвотнікаў, — кажа ён. — Мы ўжо зрабілі запыт на імя прэм’ер-міністра пасля іх звароту да нас, каб было скасаванае такое рашэнне».

Ганчарэнка кажа, што на сустрэчы гаварылася аб неабходнасці аб’яданання не толькі беларусаў, якія ваююць на баку Украіны, але і ўсёй беларускай апазіцыі, бо паводле яго «толькі ў яднанні ключ да перамогі».

Намеснік камандзіра палка Каліноўскага: У нас ёсць палітычныя амбіцыі, а Сахашчыку мы не давяраем

Прадстаўнікі палка Каліноўскага сустрэліся з кіраўніцтвам літоўскага Сейма

Каментары10

  • maple
    21.10.2022
    По сути, просто уходит от темы, почему начиная с 2020 не захотели признавать Тихановскую. Всё остальное словоблудие.
  • Алкадий
    21.10.2022
    Ну так может мы тоже все перестанем считать Зеленского президентом Украины?
    К тому же для этого есть весомые аргументы ещё с тех выборов.
    К тому же это он создал благоприятные условия для нападения на Украину...

    Раньше думал что Гончаренко имеет больше мозга.
    А ничего, что Тихановская была избрана народом?
    Как раз именно это и есть вмешательство украинских дельцов в дела Беларуси.
  • "
    21.10.2022
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»22

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

Банкір Цырто: чалавек складанага лёсу або падсадная качка для важных арыштантаў у «амерыканцы»? Сталі вядомыя новыя падрабязнасці1

На Чыгірынскім вадасховішчы рыбакі замест рыбы дасталі з вады тое, чаго зусім не чакалі2

З Мінска зноў запусцяць аўтобус на Чорнае мора1

Ізраіль пачаў наступальную аперацыю ў Ліване7

«Банк вырашыў, што мне даслаў грошы чалавек, які знаходзіцца пад санкцыямі — і заблакаваў іх»1

Сенатар Грэм: Дні Кубы злічаныя16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»22

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць