«Выдатна!». «Не здавайся!» З’явіўся беларускамоўны стыкерпак з добрымі словамі
Суполка «Кніжны рысь», якая выдае сямейныя кнігі па-беларуску, зрабіла серыю беларускіх матывацыйных налепак і беларускамоўны стыкерпак для тэлеграма з добрымі словамі. Пра гэта паведамляецца на старонцы суполкі ў інстаграме.

Малюнкі для налепак і стыкерпака намалявала ілюстратарка Людміла Каюкава.
«Мы падумалі, што перад доўгай беларускай зімой нам усім не хапае беларускіх матывацыйных налепачак. Таму надрукавалі вось такую прыгажосць. […] Але не толькі надрукавалі, а яшчэ і зрабілі стыкерпак для Тэлеграм!» — напісана на старонцы «Кніжны рысь» у інстаграме.
Спампаваць стыкерпак можна па спасылцы.
Матывацыйныя налепкі ёсць у краме «Акадэмкніга».
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары