Учора пра тое, што войскі РФ зробяць яшчэ адну спробу дайсці да сталіцы Украіны, паведаміў галоўнакамандуючы УСУ Валерый Залужны. Прадстаўнік адміністрацыі ЗША Джон Кірбі гэта пакуль не пацвярджае.

«Я не хачу ўдавацца ў дэталі разведданых, але мы не бачым якіх-небудзь сведчанняў, што проста зараз будзе наступ на Кіеў», — сказаў прадстаўнік адміністрацыі ЗША Джон Кірбі.
Пры гэтым Кірбі падкрэсліў, што Вашынгтон «будзе максімальна пільна сачыць» за сітуацыяй.
Таксама Кірбі паведаміў, што ЗША ўключаць у новы пакет вайсковай дапамогі Украіне дадатковыя сродкі СПА, але гэта не будуць комплексы Patriot.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары