Грамадства33

Стрыжак падвёў вынікі года працы фонду «Байсол»

Андрэй Стрыжак у сваім фэйсбуку падвёў вынікі года працы фонду «Байсол». Гэта быў цяжкі год, канстатаваў ён.

«Трэці новы год запар я лічу фонд BYSOL і ягоную працу маім самым вялікім дасягненнем. Без упартай і матываванай працы каманды фонду тысячы людзей не атрымалі б дапамогі ў складанай сітуацыі», — напісаў ён.

«Першае, чаму ты вучышся падчас працы ў дабрачынным фондзе, — усім не дапаможаш. Нават калі вельмі хочацца. Другое, чаму вучышся ў дабрачынным фондзе, — тым, каму можаш дапамагчы, дапамагай, а не рабі выгляд. Таму мы працуем далей і не робім выгляд.

Вайна, новая хваля ўцекачоў з Беларусі (у тым ліку і падвойных беларускіх уцекачоў з Украіны), каток рэпрэсій, што метадычна і штодзённа давіць беларусаў — год быў вельмі цяжкі, і працавалі мы цяжка, але наступны не будзе лягчэйшы. А гэта значыць, што на нашую долю працы хопіць».

Паводле грамадскага актывіста, лічбы, якія ён агучыў, немагчымыя без прафесійнай і самааданай працы каманды, але і без велізарнай падтрымкі, якую бачаць і адчуваюць ад беларускага грамадства, і ад тых, хто працягвае падтрымліваць фонд, і тых, каму фонд дапамагае. 

Такім чынам, агульная сабраная сума — 1 мільён 114 тысяч еўра;

персанальныя зборы — 315 заявак на суму 425 тысяч 157,55 еўра;

дапамога палітвязням і іх сем'ям — 810 заявак — 148 247 еўра;

служба эвакуацыі разгледзела 798 заявак;

дапамога Украіне: беларускім добраахвотнікам — 115 643 еўра, гуманітарным арганізацыям — 364 885 еўра;

машыны для абароны Украіны — 32 аўто;

падтрымка ініцыятыў — 32 ініцыятывы і 60 325 еўра;

гарачая лінія — 16 548 заявак.

Каментары3

  • +++++
    29.12.2022
    Вы молодцы. Работайте и плюйте на всех, кто говорит "я бы сделал не так, я бы сделал лучше". 
  • Жыве!
    29.12.2022
    Дзякуй за вашу працу і дапамогу беларусам й украінцам!
  • .
    30.12.2022
    Аўдыт калі?

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?2

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль5

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

У Польшчы знайшлі нелегальную вытворчасць вайсковых дронаў. Большасць абвінавачаных — беларусы9

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць