Грамадства

На мяжы стане вальней

Уводзіцца сыстэма «зялёнага» і «чырвонага» каналаў.

Фізічныя асобы будуць перасякаць дзяржаўную граніцу і перамяшчаць асобныя катэгорыі тавараў і аўтатранспартных сродкаў ва ўмовах дзеяння тэхналагічнай сістэмы «чырвонага» і «зялёнага» каналаў на ўсіх пунктах пропуску. Адпаведны ўказ нумар 507 прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 8 жніўня.

Як паведамілі БЕЛТА у прэс-службе кіраўніка дзяржавы, «зялёны» канал можа быць выбраны фізічнымі асобамі, якія маюць медыцынскую страхоўку і перамяшчаюць тавары не для камерцыйных мэт і якія не падлягаюць абавязковаму пісьмоваму дэклараванню, а таксама ветэрынарнаму і фітасанітарнаму кантролю. У іншых выпадках фізічныя асобы павінны перамяшчацца па «чырвонаму» каналу.

Пры праходжанні фізічнымі асобамі «зялёнага» канала ажыццяўляецца толькі пагранічны кантроль, што істотна скарачае час, які затрачваецца на перасячэнне дзяржаўнай граніцы. Аднак за мытнымі органамі захоўваецца права праводзіць у «зялёным» канале выбарачны мытны кантроль, калі ёсць прыметы неадпаведнасці ўмовам перамяшчэння тавараў і аўтатранспартных сродкаў па «зялёнаму» каналу.

У «чырвоным» канале прадугледжваюцца ўсе віды кантролю, устаноўленыя заканадаўствам.

У сувязі з тым, што аўтатранспартныя сродкі могуць перамяшчацца па «зялёнаму» каналу без мытнага кантролю, указ ускладае на службовых асоб пагранічных войскаў і ДАІ абавязак у выпадку выяўлення парушэнняў правіл часовага ўвозу аўтатранспартных сродкаў затрымліваць іх, аб чым інфармаваць мытныя органы для прыцягнення парушальніка да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Указ уступае ў сілу праз 30 дзён пасля яго афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць