РУП «Белпошта» паведаміла, што з'явілася чарговая ашуканская схема, распрацаваная для падману яе кліентаў, і заклікае апошніх быць пільнымі.

«У прыватнасці, зламыснікі пачалі рассылаць на электронную пошту паведамленні са спасылкамі на шкадлівы рэсурс», — паведамляе прадпрыемства.
«Звяртаем Вашу ўвагу, што РУП «Белпошта» не рассылае падобныя паведамленні. Будзьце асабліва ўважлівыя пры пераходзе па спасылках», — гаворыцца ў паведамленні.

Як правіла, зламыснікі выкарыстоўваюць такія спасылкі для скіравання на падробленыя старонкі з мэтай заражэння прылад шкоднасным праграмным забеспячэннем і завалодання персанальнымі звесткамі.
Пры гэтым, часцей за ўсё, мэта зламыснікаў — атрыманне інфармацыі пра плацежную карту і крадзеж грошай.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары