Грамадства1414

Ілья Дабратвор вырашыў пакуль не вяртацца ў Беларусь і прывёў прыклад Васіля Быкава

Грамадскі актывіст і ў мінулым супрацоўнік прарасійскага рэсурсу «Політрінг» Ілья Дабратвор, які ўжо некалькі гадоў таму з'ехаў у Польшчу, паўтара тыдня таму ўсіх здзівіў заявай, што збіраецца вярнуцца ў Беларусь пад гарантыі Юрыя Васкрасенскага. Выезд меў адбыцца ў мінулы панядзелак, але да сёння так і не было вядома, наважыўся Дабратвор на гэта ці не. Цяпер сітуацыя праяснілася.

Ілья Дабратвор. Фота: facebook.com / ilia.gsm

Сёння на старонцы колішняга актывіста ў фэйсбуку з'явіўся «Пост пра вяртанне», з якога стала зразумела, што ягоныя планы змяніліся. Перш чым перайсці да сутнасці справы, Дабратвор даў разгорнутае тлумачэнне таго, што такое, на ягоную думку, «цяжка»: 

«Цяжка сапраўднаму патрыёту сваёй краіны знаходзіцца за яе межамі.

Цяжка, калі на радзіме было ўсё, а тут нічога.

Цяжка ў 40+ гадоў пачынаць усё з нуля.

Цяжка чытаць каментары / словы людзей, якія нібыта пазіцыянуюць сябе прыхільнікамі дэмакратыі, але на самай справе імі не з'яўляюцца.

Цяжка быць на волі, калі найлепшыя людзі краіны і твае сябры ў турме.

Цяжка разумець, што адна дыктатура ані не лепшая за іншую.

Цяжка шмат гадоў верыць у людзей, дапамагаць ім і страціць гэтую веру.

Цяжка страчваць любімых людзей, нават калі ў фізічным сэнсе яны жывыя.

Цяжка прыняць сітуацыю адзіноты, прыняць, што зараз ты да канца жыцця будзеш адзін.

Цяжка быць «відам, які вымірае», як на Усходзе, так і на Захадзе.

Цяжка і балюча чытаць і глядзець любую прапаганду.

Цяжка прыняць, што ўсё сваё свядомае жыццё ты проста п..ў.

Цяжка прыняць, што родныя людзі, якія памерлі, мелі рацыю, але ты іх не слухаў і спрачаўся з імі.

Цяжка быць адданым.

Цяжка, але трэба».

Пасля таго Ілья Дабратвор выклаў, дзе ён цяпер знаходзіцца і што, уласна кажучы, са справай ягонага вяртання.

Паводле Дабратвора, ён вельмі хацеў бы вярнуцца ў Беларусь, але, «мабыць, не цяпер. А можа, ужо ніколі».

Актывіст сцвярджае, што ад пачатку не верыў у дадзеныя яму гарантыі, але яму было цікава, у які момант папярэднія абяцанні пачнуць мяняцца. І нібыта так зрабілася пасля паста, у якім ён заявіў пра намер вярнуцца ў панядзелак.

Маўляў, прашэнне ў камісію па вяртанні, якое ён нібыта не павінен быў падаваць, цяпер ужо стала абавязковым.

А таксама

«нечакана з'явілася забарона на выезд з ЕС і проста ўзмоцненая ўвага паліцыі і спецслужбаў да маёй сціплай персоны (хоць раней такога не было)».

У канцы паста Дабратвор даў адказ каментатарам, якія яго крытыкавалі:

«Я проста прывяду прыклад Васіля Быкава, які знаходзіўся ў свой час у вымушанай эміграцыі. Вельмі раю пачытаць пра гэты перыяд. Вядома, усё будзе добра, толькі незразумела ў каго і калі».

Чытайце таксама:

Чаму беларусы едуць на Радзіму, калі гэта для іх можа быць небяспечна

Мужчыну, які вярнуўся з Польшчы, будуць судзіць па чатырох крымінальных артыкулах

Кіберпартызаны распавялі, колькі чалавек звярнуліся ў камісію па вяртанні

Каментары14

  • ром
    28.07.2023
    прекрасно его понимаю!! реальный человек, уже взрослый! проживший жизнь, получивший опыт и избавившийся от иллюзий...
    практически по всем пунктам с ним согласен!
    ничего не советую ему, желаю только сил!

    пс,,, прыхильники дэмакратыи!!! паважайте розныя меркаванни!! перачытайте пункт 4!
  • некрасов
    28.07.2023
    ре́дкостный ...........!
  • даведка
    28.07.2023
    Его в этот момент нужно уберечь от суицида, ибо шго пространный текст на это сильно намекает.

Цяпер чытаюць

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Амерыка вельмі хоча, але не можа спыніць Расію4

Як у Польшчы зарэгістраваць замежны дакумент?1

У Мінску 17‑гадовага алімпіядніка па гісторыі абвінавацілі ў рэабілітацыі нацызму13

На мяжы дзвюх Карэй расце напружанасць. Сеул прыгразіў Пхеньяну жорсткім адказам2

У Мінску хірургі прааперавалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы

Старшага інкасатара Беларусбанка асудзілі за палітыку і назвалі «тэрарыстам»4

Прыхільнікі захавання Альберты ў складзе Канады разгромна лідзіруюць на рэферэндуме4

Дзяржабвінаваўца па справе Андрэя Пачобута стаў суддзёй4

«Ператварылі рэчы і фота ў попел і развеялі над морам». Сям’я беларускі, якая знікла ў Непале, развіталася з ёй5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

«Беларусь перадусім». Што вядома пра 23‑гадовага афіцэра спецназа, якога асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць