Спорт11

Хакейнае «Дынама» пацярпела трэцяе паражэнне запар

Трэцяе паражэнне запар пацярпела мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. 2 снежня каманда Аляксандра Андрыеўскага прайграла ў Яраслаўлі аднаму з лідэраў Заходняй канферэнцыі «Лакаматыву» — 1:4 (1:0, 0:2, 0:2).

Шайбы закінулі: у гасцей — Алег Антоненка (9.26, у большасці, пас — Дзяніс Качаткоў), у гаспадароў — Збынек Іргл (25.13, пас — Аляксандр Гуськоў; 58.41, у пустыя вароты, пас — Йозэф Вашычэк), Аляксандр Галімаў (26.19, пас — Рыхард Зэднік), Аляксей Міхноў (43.40, пас — Збынек Іргл).

23 лістапада ў Мінску «Дынама» выйграла ў «Лакаматыва» па булітах 4:3.

Пасля 30 матчаў на рахунку «Дынама» 35 пунктаў (9 перамог у асноўны час, 1 у овертайме, 3 па булітах і 17 паражэнняў у асноўны час, 68 закінутых і 89 прапушчаных шайб).

Пры гэтым у 11 сустрэчах каманда не змагла закінуць больш за адну шайбу, а ў 9 закідвала першай, але ў выніку прайгравала.

«Дынама» займае шостае месца ў дывізіёне Баброва, 10‑е ў Заходняй канферэнцыі і 18‑е ў агульнай табліцы.

Бамбардзіры па сістэме «гол+пас»: Ханес Хювенен — 20 пунктаў (12+8), Джэф Плат — 17 (9+8), Юнас Андэрсан — 15 (4+11), Віле Пелтанен — 12 (2+10), Дзмітрый Мялешка — 11 (6+5), Дзьюі Уэсткот — 10 (2+8), Уладзімір Дзянісаў — 8 (5+3), Андрэй Стась — 8 (4+4), Юсі Маконен — 8 (2+6), Марцін Шэўц — 7 (1+6), Юсэф Бумедзьен — 7 (0+7), Андрэй Міхалёў — 6 (4+2), Рыхард Лінтнер — 6 (1+5), Байран Рытчы — 5 (3+2), Каспарс Саулеціс — 4 (3+1), Аляксандр Кулакоў — 3 (2+1), Сяргей Задзяленаў, Алег Шафарэнка — па 3 (1+2), Яраслаў Чупрыс — 2 (1+1), Осі Ваананен — 2 (0+2), Алег Антоненка, Андрэй Антонаў — па 1 (1+0), Віктар Андрушчанка, Максім Балмачных, Сяргей Дзямагін, Дзяніс Качаткоў, Аляксандр Радзінскі — па 1 (0+1).

Наступны матч дынамаўцы правядуць 4 снежня ў Маскве супраць «Спартака».

Каментары1

Цяпер чытаюць

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Усе навіны →
Усе навіны

Парад Перамогі ў Маскве можа не адбыцца ўпершыню за 30 гадоў — баяцца Украіну22

На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле1

Сям’я назбірала трохлітровы слоік манет. Колькі атрымалася?3

«Пасля Тайланда Грузія здаецца агрэсіўнай». Праграміст — пра зімоўку ў Азіі і жыццё ў Тбілісі8

Рэзкія выказванні доктара з Касцюковічаў: меркаванні карыстальнікаў пра яго ўчынак разышліся11

Падчас футбольнага матча здарыўся пажар. Гулец узяў шланг і патушыў яго

«У снежні выдаткавала на ежу 115 рублёў». Як беларусы эканомяць у крамах3

Экіпаж місіі «Артэміда-2» паўтарыў знакаміты здымак Зямлі2

Дзе каранаваўся Міндоўг?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць48

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць