Грамадства1414

ДАІ загадана адбіраць правы ва ўсіх выпадках, калі прадугледжана такая санкцыя — крыніцы

Імаверна, прычына — павелічэнне колькасці ДТЗ са смяротным вынікам у параўнанні з папярэднімі гадамі. 

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Многія артыкулы Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (КаАП), якія рэгулююць адказнасць кіроўцаў за парушэнні правілаў дарожнага руху, пакідаюць інспектарам прастору для самастойнага прыняцця рашэння — адбіраць правы або не адбіраць і абмежавацца штрафам. 

Як інфармуюць «Нашу Ніву» супрацоўнікі міліцыі, з нядаўняга часу інспектарам ДАІ даведзена адбіраць правы ва ўсіх выпадках, калі КаАП гэта дазваляе. 

Прычына, нібыта, у тым, што ў краіне вырасла колькасць ДТЗ са смяротным вынікам, а таксама колькасць парушэнняў (што, магчыма, тлумачыцца павелічэннем прафілактычных мерапрыемстваў). 

Згодна з Канцэпцыяй забеспячэння бяспекі дарожнага руху максімальная гадавая смяротнасць на дарогах, да якой імкнецца ДАІ — 450 смерцяў на год. У 2022-м на дарогах загінулі 466 чалавек. 

Чытайце таксама: Вынесены прысуд кіроўцу МАЗа, абвінавачанага ў гібелі 13 чалавек у ДТЗ пад Смалявічамі

Каментары14

  • Возможно и вероятно
    19.09.2023
    Так вероятно и возможно из-за дтп с смертельным исходом? А может вероятно и возможно, что, кому-то, нравится гадить, гадить и гадить белорусам последние 29 лет?
  • а
    19.09.2023
    'жэстачайшЭ запрэциць перемещацца на автамибилях!!!!!!!!!!
    пака до конца года.... 
    потом пасмотрым...
  • Пан
    19.09.2023
    Трэба дарогі добрыя будаваць і дарожны рух арганізовываць як мае быць. Прывыклі ўсё жэстачайшэ забараняць

Цяпер чытаюць

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Усе навіны →
Усе навіны

Марк Рутэ: У Расіі няма шанцаў нас перамагчы7

Спецыялісты расказалі, у якіх месцах не рэкамендуецца падзараджаць тэлефон

Літоўцы з палякамі паставілі спецыяльныя вароты для закрыцця ад мігрантаў памежнай ракі7

У Швецыі папярэдзілі, што ў выпадку нападу будуць біць углыб Расіі4

Бабруйскі рыбак злавіў велізарнага шчупака не выязджаючы з горада ФОТЫ2

Хакеры ўзламалі базу з данымі кліентаў «ДоДо Піцы»

«Белоруссия ни при чём!» Леанід Парфёнаў адказаў на пытанне, чый Шагал78

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну18

Спрэчных канцэртаў у брэсцкім касцёле, відаць, больш не будзе. Іх забараняюць свецкія ўлады3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год4

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць