Усяго патроху22

«Замест 11 дзён адпачынку атрымалася сем». Турыстка расказала пра падводныя камяні расхваленага адпачынку ў Кітаі

Пасля перапынку на лакдаўн турысты зноў сталі лётаць на трапічны востраў Хайнань у Кітаі. І гэты кірунак актыўна рэкламуецца як танны і прыемны. Але ў рэдакцыю выдання «Анлайнер» напісала чытачка, якая захацела падзяліцца і «падводнымі камянямі» такога падарожжа.

У лістападзе ў Сняжаны дзень нараджэння, і яна планавала адзначыць яго ў цёплай краіне. Ідэю злётаць на Хайнань беларуска ўспрыняла з энтузіязмам: яна чула шмат добрых водгукаў пра гэты востраў.

Прапанаваны турагентам варыянт па размяшчэнні і пералёту Сняжану з мужам цалкам задаволіў. Для сужонцаў знайшлі пяцізоркавы гатэль са сняданкамі — свежых водгукаў пра яго было няшмат, але старыя былі добрымі.

Вылет планаваўся 9 лістапада. Дзесяць начэй беларусы павінны былі правесці на самім востраве і адну ноч — недалёка ад аэрапорта Ханчжоу, праз які яны ляцелі назад. Агульны кошт тура быў заяўлены 1829 даляраў (без уліку трансферу ў Маскву).

«Да пералёту з перасадкамі мы былі гатовыя, бо прамых рэйсаў на востраў пакуль няма. Каб дабрацца да Хайнаня, мы меліся ляцець так: Мінск — Масква, Масква — Ціндаа, Ціндаа — Санья. Атрымлівалася каля паўтара сутак у дарозе, але потым яшчэ дзесяць дзён адпачынку. Нас усё задаволіла».

Муж і жонка запланавалі адпачынак і сталі чакаць вылету. Але за тры дні да старту турагентка паведаміла, што рэйс адмяняецца.

«Нам прапанавалі два варыянты. Перасадка на іншы рэйс і скарачэнне часу адпачынку на некалькі дзён (з кампенсацыяй за нявыкарыстаныя ночы ў гатэлях) або поўнае вяртанне грошай за тур, але на працягу 90 дзён.

Навіна для нас аказалася вельмі непрыемнай. Па-першае, мы самастойна ўжо купілі квіткі да Масквы ў «Аэрафлота» і памяняць іх можна было толькі з даплатай 200 даляраў. Па-другое, грошы за тур мы маглі атрымаць толькі на працягу 90 дзён, а гэта азначала, што наш адпачынак зрываецца.

Прыстойна панерваваўшыся, мы вырашылі ўсё ж такі паляцець на меншую колькасць дзён. У выніку турысты вылецелі пазней і амаль двое сутак правялі ў дарозе. І першы паўнавартасны дзень адпачынку ў іх пайшоў на тое, каб выспацца пасля пакутлівага пералёту.

«У сухой рэшце ў нас атрымалася ўсяго сем дзён адпачынку замест першапачатковых 11, бо назад вылет быў ранні — і гэты дзень таксама выпаў.

Якую выснову я зрабіла? Плануючы адпачынак на Хайнані, улічвайце, што чартарных рэйсаў цяпер няма. Тураператары купляюць асобна авіяквіткі на рэгулярныя рэйсы і асобна браніруюць гатэлі. Ніхто не можа даць гарантый, што вы прыляціце ў тыя даты, на якія запланавалі адпачынак.

Мая калега, якая ляцела на тыдзень раней за нас, сутыкнулася з затрымкай рэйса да Пекіна і прапусціла наступны да Саньі. Гэтыя пытанні давялося вырашаць самастойна з авіякампаніяй — турагент наўрад ці зможа дапамагчы.

І ўлічвайце, што ў Кітаі мала хто гаворыць па-ангельску! Спрабаваць паразумецца даводзіцца жэстамі або праз перакладчык у тэлефоне. Таму я раю адпачынак сюды планаваць самастойна і быць гатовымі да накладак».

Самой прыродай Хайнаня Сняжана з мужам засталіся задаволеныя. «Востраў цудоўны», — дзеліцца ўражаннямі беларуска

Яшчэ адзін момант, на якім спынілася Сняжана, — гэта гатэльная база. З-за доўгага лакдаўну многія гатэлі на Хайнані цяпер выглядаюць не вельмі прэзентабельна.

Дэталі інтэр'еру ў пяцізоркавым гатэлі

«Наша турагентка казала, што мы зрабілі выдатны выбар па гатэлі. Але

патрапіўшы ў нумар, мы былі шакаваныя: сцены, дзверы, мэбля — усё падрапанае і старое, люстэрка ў нейкіх плямах, ракавіна ў ваннай працякае, напор вады з душа вельмі слабы, у нумары жудасны пах вільгаці.

Гэта гатэль катэгорыі пяць зорак. Таму вельмі важна шукаць свежыя водгукі пра гатэлі, якія вам прапануюць», — раіць падарожніца.

Каментары2

  • ром
    17.11.2023
    Оххх уж эти баре из дзярэуни….
  • Си
    17.11.2023
    Правильна, трэба у беласток - тым больш што дабирацца плюс минус як да хайна6ьдао.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю37

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Пратасевіч: Вядомыя выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне7

У расійскае консульства ў Марселі кінулі два кактэйлі Молатава

«Ніхто не зрабіў большае шкоды для Беларусі, чым ён»? Ліст пра Станіслава Шушкевіча34

У Папы Францішка пачалася ныркавая недастатковасць1

Расследавальнікі далі новую ацэнку загінулых расійскіх вайскоўцаў на вайне ва Украіне13

За мінулыя суткі на пажарах у Беларусі загінулі восем чалавек

Зарабіў, вярнуўся, перамог. Хто такі Фрыдрых Мерц, які стане новым канцлерам Германіі8

Што за мацак зачараваў беларусак праходкамі ў вітрыне ў адных майтках12

Максім Рыжанкоў адправіўся ў Швейцарыю11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю37

ЗША галасавалі ў ААН па рэзалюцыі наконт вайны ва Украіне разам з Расіяй і Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць