Здарэнні33

У Турцыі затрымалі «мадам Клод» — баранэсу распусты

40-гадовая грамадзянка Узбекістана была абвешчаная ў вышук Інтэрпалам і падазраецца ў пастаўцы жанчын, у тым ліку беларусак, у бардэлі розных краін.

Нілуфар Мірханаву затрымалі ў турэцкай правінцыі Чанакале ў рамках аперацыі «Кафас-28», піша kun.uz.

Мірханаву падазраюць у тым, што яна ўвозіла ў Турцыю жанчын з Беларусі, Расіі, Кыргызстана, Туркменістана і Узбекістана і ўладковаўвала іх у бардэлі.

Па дадзеных турэцкіх выданняў, яна, магчыма, атрымлівала ад гэтай дзейнасці каля 1 мільёна лір у месяц (на сёння — 33 тысячы даляраў).

Турэцкая прэса называе яе «баранэсай распусты» і «Мадам Клод».

Адзначаецца, што Мірханава выйшла замуж за турка па падробленых дакументах 15 дзён таму, каб атрымаць турэцкае грамадзянства.

Па словах міністра ўнутраных спраў Турцыі, у рамках аперацыі «Кафас-28» былі затрыманыя 58 чалавек, абвешчаных Інтэрпалам у вышук.

Каментары3

  • Жэрар
    06.01.2024
    Не чую нешта феміністак
  • даведка
    06.01.2024
    Турецкая пресса называет ее «баронессой разврата» и «мадам Клод», а у нас таких величают «офицер». 
  • Капытка
    06.01.2024
    Шкала жанчыну! Яна нясе сьвету каханьне!

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска стварыла ў Варшаве жаночы кніжны клуб, дзе знаходзяць сябровак5

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках8

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў13

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі8

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя7

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць