Здарэнні33

У Гродне варажбітка здымала псуту з 81-гадовай жанчыны і зняла грошы. Цяпер яе шукае міліцыя

У сярэдзіне студзеня пажылая гарадзенка аказалася ў няпростай жыццёвай сітуацыі. Разважаючы над сваімі праблемамі, яна вырашыла, што яе нехта сурочыў, таму стала шукаць дапамогі.

У хуткім часе пенсіянерка знайшла 37-гадовую варажбітку з Мастоўскага раёна. Тая пацвердзіла, што на пажылой жанчыне ляжыць псута і паабяцала пазбавіць яе ад усіх бед. Канешне, за працэдуру ачышчэння ўзяла з пенсіянеркі 500 рублёў, паведамляе абласная міліцыя.

Аднак праз некаторы час жанчына зразумела, што рытуал не прынёс эфекту, і звярнулася ў міліцыю.

Дзеянні варажбіткі кваліфікавалі па артыкуле «Махлярства». Ёй пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Зараз міліцыя шукае пацярпелых.

«Варажбітка» Алена Аляксееўна Юзэпчук​, 05.03.86, якая пражывае ў вёсцы Дубна Мастоўскага раёна.

Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй на гэты конт або пацярпелі ад яе дзеянняў, звярніцеся ў Кастрычніцкае РУУС г.Гродна або паведаміце па тэлефоне 102.

Каментары3

  • Кронан
    02.02.2024
    Юзэпчук - цыганскае прозвішча. Ужо адно гэта павінна было насцярожыць.
  • лахатрон на лахатроне
    03.02.2024
    " Разважаючы над сваімі праблемамі, яна вырашыла, што яе нехта сурочыў, таму стала шукаць дапамогі.

    У хуткім часе пенсіянерка знайшла 37-гадовую варажбітку з Мастоўскага
    раёна. Тая пацвердзіла, што на
    пажылой жанчыне ляжыць псута і паабяцала пазбавіць яе ад усіх бед. Канешне, за
    працэдуру ачышчэння ўзяла з пенсіянеркі 500 рублёў "



    а нас і без усякіх варажбітак развялі...

    гэта было ў самы разгар кароны.. мужу стала кепска.. але ён не думаў на карону,
    бо сімптомы нібы не супадалі.. пачаў шукаць у інтэрнэце.. паставіў сам сабе "дыагназ" - кажа - у мяне пэўна гэта..
    і кажа - мне трэба вось такі спецыяліст (лор)

    - дзе я табе ў выходны (а справа была ў выходныя) лора вазьму? - кажу

    аказваецца ёсць у сталіцы не
    скажу якой рэспублікі
    лоры, якія
    працуюць без выхадных..) гэта очэнь цэнныя спецыялісты
    (куча званій там і бла-бла-бла), таму яны працуюць у платных цэнтрах.. ну што
    рабіць.. бачу - мужу дрэнна, але не настолькі, каб скорую выклікаць, ды ён і
    сам не хацеў. паехалі да гэтай свяцілы медыцыны..


    муж настойваў, каб я паехала разам з ім..
    маўляў - "у меня сознание мутится, я могу не запомнить, что там будут
    говорить".. я хмыкнула канечне (тыпу – ён што – маленькі?), але
    паехала… прысутнічала. моўчкі. як ён і хацеў. але складана было не заўважыць,
    як свяціла медыцыны ківала галавой, калі муж казаў, што ў яго падазрэнне, што ў
    яго то-та і то-та… у ітоге гэты ж “дыягназ” яна і напісала на нейкай паперцы ну
    і выставіла канечне за сваю кансультацыю і аналізы харошы шчоцік…


    паехалі мы дамой.. купілі яшчэ і лекі, якія свяціла прапісала.. але мужу лепш
    не робіцца, робіцца горш… настае панядзелак (працоўны дзень), ён выклікае доктара,
    ідзе на бальнічны, калі стала лепш, ідзе бальнічны закрываць, а там (зрабіўшы
    флюраграфію) хапаюцца за галаву і выклікаюць хуткую, якая вязе яго ў лякарню…


    гэта я да чаго… тая свяціла грошы-то атрымала (і не маленькія па нашай-то
    беднаце) за сваю так званую кансультэйшн… а муж, атрымліваецца што, мог і
    памерці, калі б не дзяржаўная медыцына


    вось неяк так…
  • антижир
    03.02.2024
    дарэчы, гэта прыблізна на месцы раждзенія Жіра было...

Цяпер чытаюць

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя5

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе і як беларусы на выгнанні ўшануюць памяць ахвяраў «Ночы расстраляных паэтаў». Расклад мерапрыемстваў12

Нетаньяху заявіў, што арабскія партыі «скралі выбары» ў Ізраілі7

За яркі антылукашэнкаўскі банер федэрацыю футболу Фінляндыі аштрафавалі агулам на 30 тысяч еўра5

«Я ведаю, што рана ці позна па мяне таксама могуць прыйсці». 56‑гадовага гамельчука асудзілі да 8,5 года калоніі3

Прэм'ер Нарвегіі абверг, што Пуцін расказваў ім гісторыю сярэднявечных славян9

Новы трэнд — у «Мінск-Свеце» ўсё часцей здаюць кватэры з голымі сценамі. Колькі просяць?4

Нямецкая брыгада ў Літве будзе адсочваць вайсковую актыўнасць у Беларусі1

«Камуналка» каля 250 рублёў. Мінчанка расказала, як жыве ў электрадоме4

У Крамлі заявілі, што пачатак новых перамоў з Украінай будзе залежаць ад абстаноўкі на полі бою2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя5

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў драты «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць